![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/44/Franci%25C5%25A1ak_Sapieha._%25D0%25A4%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2586%25D1%2596%25D1%2588%25D0%25B0%25D0%25BA_%25D0%25A1%25D0%25B0%25D0%25BF%25D0%25B5%25D0%25B3%25D0%25B0_%2528J._Lampi%252C_XVIII%2529.jpg/640px-Franci%25C5%25A1ak_Sapieha._%25D0%25A4%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2586%25D1%2596%25D1%2588%25D0%25B0%25D0%25BA_%25D0%25A1%25D0%25B0%25D0%25BF%25D0%25B5%25D0%25B3%25D0%25B0_%2528J._Lampi%252C_XVIII%2529.jpg&w=640&q=50)
Францішак Сапега (1772—1829)
(1772—1829) маршалак шляхты Мінскай губерні / From Wikipedia, the free encyclopedia
Францішак Сапега (28 жніўня 1772, Варшава — 30 мая 1829) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.
Францішак Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Franciszek Sapieha | |||||||
![]() Францішак Сапега. Мастак Я.-Б. Лампі, XVIII ст. | |||||||
Герб «Ліс» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Францішак-Ксаверый Гілярыевіч Хамінскі (пам.1809) | ||||||
Пераемнік | (выконваў абавязкі) Міхал Ежавіч Бярновіч (1734—пасля 1802) | ||||||
Нараджэнне |
28 жніўня 1772(1772-08-28)[1] |
||||||
Смерць |
30 мая 1829(1829-05-30)[1][2] (56 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Аляксандр Міхал Сапега[1] | ||||||
Маці | Магдалена Агнешка з Любамірскіх[d][1] | ||||||
Жонка | Пелагея Роза з Патоцкіх[3][1] | ||||||
Дзеці | Яўстах Каятан Сапега[4] і Анеля з Сапегаў[d][4] | ||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Належаў да княжацкага роду Сапегаў, які адносіўся да праслойкі магнатаў Рэчы Паспалітай і меў вельмі значныя зямельныя валоданні. Францішак быў сынам князя Аляксандра-Міхала Сапегі ад яго жонкі князёўны Магдалены (Агнешкі-Магдалены-Ганны) Любамірскай (1739—1780). Шлюб бацькоў адбыўся ў 1756. Бацька Аляксандр доўгі час не прызнаваў Францішка за свайго сына ад сваёй жонкі Магдалены Любамірскай, меўшай «прыбліжаны» статус на двары караля Станіслава-Аўгуста.
З 1782 Францішак выхоўваўся ў Пулавах пад Варшавай — галоўнай рэзідэнцыі Чартарыйскіх — разам з маладымі братамі Канстанцінам Адамам і Адамам Ежы Чартарыйскімі і колам шляхецкай моладзі. Вучыўся ў Віленскай галоўнай школе (універсітэце).
У 1792 увайшоў у кіраўніцтва прарасійскай Таргавіцкай канфедэрацыі, у складзе яе падзячнай дэлегацыі наведаў Санкт-Пецярбург. Генерал артылерыі ВКЛ у 1793—1795, шэф карпусоў артылерыі і інжынераў. У 1793 атрымаў ордэн Белага Арла і ордэн Святога Станіслава.
У 1793 ажаніўся з графіняй Розай (Пелагеяй-Розай) Патоцкай (1775—1846), якая таксама належала да магнацкага роду і нарадзіла адзінага сына Яўстаха Каятана Сапегу (1797—1860), якому ў 1829 перайшлі абшырныя маёнткі бацькі.
У 1794 Францішак Сапега ўдзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання пад кіраўніцтвам Тадэуша Касцюшкі. Атрымаў чын генерал-лейтэнанта, камандаваў дывізіяй. Пасля адмовы свайго далёкага кузена князя Казіміра Нестара Сапегі (1757—1798) узначаліць паўстанне ў ВКЛ князю Францішку Сапегу была прапанавана тая функцыя ў касцюшкаўскім лісце ад 14 красавіка 1794. Аднак Францішак Сапега адмовіўся па прычыне сваёй некампетэнтнасці, папрасіў аб зняцці з пасады генерала дывізіі і ваяваў толькі ў нязначных і няўдалых ваенных аперацыях — быў кіраўніком паўстання ў Слонімскім, Ваўкавыскім паветах і на ўсходнім Падляшшы. Пасля задушэння паўстання прысягнуў расійскай імператрыцы Кацярыне II і пазбег секвестра сваіх шматлікіх маёнткаў расійскімі ўладамі, у тым ліку дзякуючы сувязям з расійскім князем Мікалаем Рапніным (1734—1801).
У 1795 Францішак Сапега паехаў у Санкт-Пецярбург, а ў 1796 пражываў у Херсоне і Перакопе.
Як дэлегат ад шляхты Слонімскага, Ваўкавыскага і Навагрудскага паветаў Францішак удзельнічаў у 1797 у каранацыі расійскага імператара Паўла І у Маскве. А калі пасля ўрачыстасцей цар вырашыў ехаць у Санкт-Пецярбург праз Беларусь і Літву, князь Сапега прымаў Паўла I ў сваім Дзярэчыне, атрымаў ад расійскага імператара чын тайнага саветніка, званне губернскага маршалка дваранства Мінскай губерні і дазвол на ўфундаванне патранацкай камандорыі са свайго маёнтка Высокае і стаў камандорам Мальтыйскага ордэна.
Пазней вёў раздольны лад жыцця, вандраваў па Еўропе, часта бываў у Вільні і меў прарасійскія палітычныя настроі.
У 1801 князь зноў быў выбраны дэлегатам у шляхецкую дэпутацыю на каранацыю расійскага імператара Аляксандра І, якога прасіў аб амністыі для польска-ліцвінскіх эмігрантаў і вязняў паўстання 1794 года і змоўцаў 1797 года.
Быў адным з самых значных зямельных уласнікаў у Літве і Беларусі (Ружаны, Дзярэчын, Зэльва, Высокае, Мыш, Стары і Новы Быхаў, Друя і шмат іншых). У сваіх маёнтках Ружаны і Дзярэчын трымаў тэатры.