кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1764—1795) From Wikipedia, the free encyclopedia
Станіслаў Антоній Аўгуст Панятоўскі, Аўгуст IV (17 студзеня 1732, Воўчын — 12 лютага 1798, Санкт-Пецярбург) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1764—1795).
Станіслаў II Аўгуст Панятоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Stanislaw II August Poniatowski | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 25 лістапада 1764 | ||||||
Папярэднік | Аўгуст III | ||||||
Пераемнік | тытул скасаваны | ||||||
Нараджэнне |
17 студзеня 1732[1][2][…] |
||||||
Смерць |
12 лютага 1798[1][2][…] (66 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Панятоўскія | ||||||
Імя пры нараджэнні | польск.: Stanisław Antoni Poniatowski | ||||||
Бацька | Станіслаў Панятоўскі | ||||||
Маці | Канстанцыя з Чартарыйскіх[d] | ||||||
Дзеці | мерк. Міхал Грабоўскі, мерк. Ізабела з Грабоўскіх[d], Станіслаў Грабоўскі[d][4], Ганна Пятроўна[d], Міхал Ціхоцкі[d], Казімір Грабоўскі[d], Канстанцыя з Грабоўскіх[d] і Марыя Віртэмберская[d] | ||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Член у | |||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1764 абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім пры падтрымцы Расіі. Але вакол новага караля згуртаваліся магнаты і шляхта, якія жадалі адраджэння Рэчы Паспалітай. Пры Панятоўскім паступова праводзіліся эканамічныя рэформы: адчыняліся мануфактуры, будаваліся каналы, наладжваліся кірмашы, падтрымліваўся гандаль. Каб соймы не зрываліся праз права liberum veto, яны праводзіліся як канфедэрацыйныя. Гэта не задавальняла Расію і Прусію, у 1767 пры іх падтрымцы пратэстанцкая і праваслаўная шляхта (дысідэнты) утварылі Торуньскую і Слуцкую канфедэрацыі, якія запатрабавалі ўраўнавання сваіх правоў з каталікамі. Пад ціскам Расіі вальны сойм у 1768 прыняў рашэнне аб ураўнаванні правоў дысідэнтаў. У адказ каталіцкая шляхта стварыла Барскую канфедэрацыю і пачала рокаш. Паўстанне канфедэратаў было падаўлена ў 1771 расійскімі войскамі, а ў 1772 Расія, Прусія і Аўстра-Венгрыя падпісалі дамову аб першым падзеле Рэчы Паспалітай.
Рэформы працягваліся — Чатырохгадовы сойм (1788—1791) прыняў Канстытуцыю. Канстытуцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на ВКЛ і Каралеўства Польскае, аб’ядноўваючы іх ва ўнітарную дзяржаву, улада караля рабілася спадчыннай. Польская мова аб’яўлялася адзінай дзяржаўнай мовай, а каталіцтва — адзінай дзяржаўнай рэлігіяй. Пры захаванні шляхецкіх праў, палепшылася становішча прыгонных сялян, гарады атрымалі прадстаўніцтва ў сойме, касавалася права liberum veto, магнацкія войскі ўваходзілі ў склад дзяржаўнага войска. Была створана Адукацыйная камісія.
Прыняцце Канстытуцыі было кепска сустрэта ў суседніх дзяржавах. Расійская імператрыца Кацярына II лічыла яе небяспечнай, і ў 1792 годзе была створана Таргавіцкая канфедэрацыя, якая пры падтрымцы расійскіх войскаў выступіла супраць Канстытуцыі. У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расіі ўвайшла тэрыторыя Цэнтральнай Беларусі, Канстытуцыя 1791 года была скасавана, а ў 1793 годзе апошні сойм Рэчы Паспалітай у Гародні прыняў новую Канстытуцыю, якая захоўвала федэрацыйны лад дзяржавы і ўзнаўляла выбарнасць караля.
24 сакавіка 1794 года ў Польшчы пачалося патрыятычнае паўстанне, якое ўзначаліў генерал Тадэвуш Касцюшка. У красавіку паўстанне пачалося і ў ВКЛ, дзе яго ўзначальваў Якуб Ясінскі. У ВКЛ былі ўведзеныя расійскія войскі. Адначасовае змаганне з Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй сталі прычынай няўдачы паўстання. У кастрычніку 1795 адбыўся апошні, трэці падзел Рэчы Паспалітай, якая з гэтага часу спыніла існаванне. Станіслаў Аўгуст выракся стальца, жыў у Санкт-Пецярбургу.
Памёр у 1798 у Санкт-Пецярбургу, дзе і быў пахаваны. У 1938 годзе быў перанесены ў пахавальню воўчынскага касцёла Святога Станіслава, у 1994 у варшаўскі кафедральны касцёл.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.