генерал літоўскай артылерыі, маршалак Вялікага Сойма From Wikipedia, the free encyclopedia
Казімір Нестар Сапега (14 лютага 1757, Брэст — 25 мая 1798) — дзяржаўны і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай.
Казімір Нестар Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Kazimierz Nestor Sapieha | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Францішак Ксаверый Браніцкі[d] | ||||||
Пераемнік | Францішак Сапега | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігнацы Марыконі[d] | ||||||
Нараджэнне |
14 лютага 1757[1][2] |
||||||
Смерць |
25 мая 1798[1][3] (41 год) ці 25 мая 1797[4] (40 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Ян Сапега[d][2] | ||||||
Маці | Альжбета з Браніцкіх[d][2] | ||||||
Жонка | Ганна з Цэтнераў[d][2] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходзіў з роду Сапегаў, сын Яна Сапегі, унук Ігнацыя Сапегі. У 1767—1772 гадах вучыўся ў Рыцарскай школе ў Варшаве, пазней у ваеннай акадэміі ў Турыне, у Парыжы, Страсбургу. З 1772 года палкоўнік артылерыі войска Вялікага Княства Літоўскага, у 1773—1793 гадах генерал артылерыі. З 1778 года выбіраўся паслом на соймы. З 1778 года член Пастаяннай Рады. Староста берасцейскі з 1783 года. З 1776 года ў апазіцыі да караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, выступаў супраць яго праекта вайсковай рэформы. На Чатырохгадовым сойме 1788—1792 гадоў абраны маршалкам канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага, прыхільнік рэформ, падтрымаў Канстытуцыю 3 мая 1791 года. Выступіў супраць Таргавіцкай канфедэрацыі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794 года. З яго пачаткам праводзіў мабілізацыю ў Львове, Любліне, Брэсце. Удзельнічаў у бітве пад Соламі 25 чэрвеня 1794 года, абароне Вільні 11 жніўня 1794 года. Пасля ў эміграцыі, памёр у Вене.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.