Узлянскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Узля́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Узляны.
Узлянскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пухавіцкі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Узляны |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 035 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222844 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. З 18 студзеня 1931 года ў складзе Пухавіцкага раёна, з 12 лютага 1935 года — у Рудзенскім раёне, з 6 ліпеня 1935 года — у Смілавіцкім раёне, з 11 лютага 1938 года — у Рудзенскім раёне. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Рудзенскім раёне Менскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета акупіравана нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дудзіцкага сельсавета[1]. 8 красавіка 1957 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Наваполле, сельсавет перайменаваны ў Навапольскі[2].
31 сакавіка 1977 года цэнтр Цітвянскага сельсавета Пухавіцкага раёна перанесены ва Узляны, сельсавет перайменаваны ва Узлянскі[3]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Навапольскага (8 населеных пунктаў: Азярычына, Будзёнаўка, Вераб’ёўка, Кухараўка, Ленінскі, Махоўка, Таварскія, Шалягі) і Пярэжырскага (10 населеных пунктаў: Баравая Слабада, Берчукі, Едліна, Залессе, Навасады, Пагуляйка, Падбор’е, Пяскі, Узляны, Ушанка) сельсаветаў[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1035 чалавек[5], з іх 93,8 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,8 % — армяне, 0,7 % — украінцы[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіла 18 населеных пунктаў.