Ушанка
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Уша́нка[1] (трансліт.: Ušanka, таксама Вуша́нка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Вушанка. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 32 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 47 км ад Мінска, 9 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы.
Вёска
Ушанка
| ||||||||||||||||||||||
У 1593 годзе Ушанка адносілася да маёнтка Зазер’е, уласнасць Служкаў, у складзе Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[2]. У канцы XVIII стагоддзя ўладанне Быкоўскіх[3].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У XIX стагоддзі ўладанне Ваньковічаў. Пасля 1861 года ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета. У другой палове XIX стагоддзе сустракаюцца варыянты назвы Ужанка і Ушонка[4]. Паводле перапісу 1897 года фальварак.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёна[5]. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсавета[6].
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.