Пагуляйка
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пагуля́йка[1] (трансліт.: Pahuliajka, руск.: Погуляйка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 39 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 22,5 км ад Мінска, 16 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы, каля ракі Грэбенка (мясцовая назва — Берчукоўка[2], прыток Пцічы).
Вёска
Пагуляйка
| ||||||||||||||||||||||||
Назва Пагуляйка (Пагулянка) сустракаецца на Беларусі ў значэнні «аблога, пакінутае поле»[3].
У XVIII стагоддзі вёска Пагуляй належала Радзівілам, адносілася да маёнтка Грэбень, уваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[4]. У канцы XVIII стагоддзя разам з Грэбенем куплена Станіславам Ельскім.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Па эксдывізіі каля 1820 года перайшла ад Ельскіх да іншых гаспадароў разам з фальваркамі Берчукі, Грэбень і Яскавічы[2]. Пасля 1861 года ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета. У 1889 годзе землеўладальнікамі ў фальварку Падгуляйка былі (усе — праваслаўныя сяляне): Усцін Рыгоравіч Бягун (6 дзесяцін зямлі), Вікенцій Данілавіч Войтка (28 дзесяцін), Сямён Іванавіч Грыб (16 дзесяцін), Кірык Паўлавіч Крук (6 дзесяцін), Архіп Малы (12 і 3/4 дзесяціны), Парфён Сямёнавіч Моўчан (30 дзесяцін), Еўдакім Андрэевіч Станішэўскі (56 дзесяцін), Сава Рыгоравіч Тажоўка (12 дзесяцін), Яфім Францавіч Чумак (10 дзесяцін)[5].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1920 годзе адкрытая школа першай ступені (памяшканне наёмнае).
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.
Да 20 студзеня 1960 года Пагуляйка ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёна[6]. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсавета[7].
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.