горад у Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ту́ла (руск.: Тула) — горад у Расіi, цэнтр Тульскай вобласці, гарадской акругі горад Тула. Тула размешчана на поўначы Сярэднярускага ўзвышша на беразе ракі Упы за 193 км на поўдзень ад Масквы. Працягласць горада з поўначы на поўдзень — 30 км, з захаду на ўсход — 25 км. Горад-Герой (з 1976 года).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Назва горада Тула ад назвы ракі Тула (> Тулка, Туліца[2]), на ўтоку якой у раку Упа паўстала паселішча.
Назва Тула балцкага паходжання. Корань Tul- у літоўскай рачной назве Tulė, у латышскіх Tuleja, Tulija[3][4].
Тула ўпершыню згадваецца ў Ніканаўскім летапісе XVI стагоддзя пад 1146 годам. Уваходзіла ў Разанскае княства, з 1503 года ў Маскоўскай дзяржаве. У 16-17 стст. важны ўмацаваны пункт на паўднёвай ускраіне Маскоўскай дзяржавы. У 1552 годзе вытрымала аблогу войскаў крымскага хана Даўлет-Гірэя I. У 1607 годзе ў Тульскім крамлі абараняліся паўсталыя сяляне на чале з І. І. Балотнікавым.
У 17 ст. становіцца цэнтрам жалезаробчай прамысловасці на базе мясцовых жалезных руд. У 1712 годзе па ўказе Пятра I у Туле быў заснаваны дзяржаўны зброевы завод. З 1796 года Тула — цэнтр Тульскай губерні. У 19 ст. у Туле развіваюцца вытворчасць зброі і металаапрацоўка, выраб самавараў і гармонікаў, саматужныя металічныя промыслы.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку — снежні 1941 года часці Чырвонай арміі абаранялі горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.