беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдуард Міхайлавіч Загарульскі (нар. 18 снежня 1928, Тула) — беларускі гісторык, археолаг, доктар гістарычных навук (1984), прафесар (1986). Прадметам навуковых даследаванняў Эдуарда Загарульскага ёсць старажытныя гарады, этнічная гісторыя Беларусі і праблемы паходжання і рассялення славян.
Эдуард Міхайлавіч Загарульскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 снежня 1928 (95 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя і археалогія[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Канстанцін Міхайлавіч Палікарповіч |
Член у | |
Узнагароды |
Нарадзіўся 18 снежня 1928 года ў Туле. Скончыў гістарычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1953), з таго жа года працаваў у Сектары археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР, дзе закончыў аспірантуру (1957). З 1962 года працуе ў БДУ, заснаваў (1973) і на працягу 24 гадоў быў кіраўніком кафедры археалогіі гістарычнага факультэта БДУ. Дэкан гістарычнага факультэта БДУ (1986—1991). Быў правадзейным членам Беларускай акадэміі адукацыі.
Даследаваў старажытныя Мінск, Рагачоў, Заслаўе, Касцяны, Копысь, Свіслач, Стрэшын, іншыя замкі і курганныя могільнікі перыяду ранняга і развітога Сярэднявечча. Падчас раскопак Мінска (1958—1961) даследаваў яго абарончыя збудаванні і забудову, зрабіў рэканструкцыю ўсходняй часткі замчышча і жылых будынкаў. На працягу дзевяці палявых сезонаў паспяхова даследаваў раннефеадальны замак Вішчын, пры раскопках якога выяўлены ўнікальны на тэрыторыі Беларусі грашова-рэчавы скарб XII—XIII ст. (Гл. таксама Вішчынскі скарб).
Заслужаны работнік вышэйшай школы, «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1996), ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1990), Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1998) і інш.
Апублікавана звыш 100 навуковых работ, у тым ліку 10 аўтарскіх манаграфій і брашур.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.