Remove ads
возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia
Стру́ста[2] — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне ракі Друйка, за 4 км у напрамку на поўнач ад горада Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Струста | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 129,6[1] м |
Даўжыня | 6,4 км |
Шырыня | 4,2 км |
Плошча | 13 км² |
Аб’ём | 0,0943 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 27,8 км |
Найбольшая глыбіня | 23 м |
Сярэдняя глыбіня | 7,3 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,2 ‰ |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 223 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча 13 км². Найбольшая глыбіня 23 м. Даўжыня 6,4 км. Найбольшая шырыня 4,2 км. Даўжыня берагавой лініі 27,8 км. Аб’ём вады 94,3 млн м³. Плошча вадазбору 223 км². Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м (на поўначы 25—30 м), абразійныя, парослыя хмызняком і лесам, часткова разараныя. Берагі нізкія, пераўвільготненыя, на поўначы зліваюцца са схіламі. Ёсць мноства заліваў і 7 астравоў (агульная плошча 2,58 км²; найбольшыя Чайчын, Шова, Бярозаўскія, Яленя). Прыбярэжная зона да глыбіні 3 м пясчаная, трапляюцца гліны; глыбакаводную зону высцілае іл, часткова сапрапель. Каля паўднёвага і ўсходняга берагоў паласа трыснягу і чароту шырынёй да 300 м. Да глыбіні 6—7 м растуць харавыя водарасці, эладэя канадская, рагаліснік, рдзесты.
На захадзе ўпадае рака Акмяніца, злучана пратокамі з азёрамі Снуды, Балойса і Ельна, сцёк праз пратоку ў возера Войса.
Цераз возера праходзіць турысцкі маршрут. Струстаўскі валун, размешчаны ля затокі возера, — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1992 года).
Паводле Казіміра Бугі, назва возера балцкая, звязаная з латышскім strauts, літоўскім srautas «плынь».[3]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.