Войса (возера)

возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Войса (возера)map

Во́йса — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 4 кіламетры на паўночным усходзе ад горада Браслаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры»[1].

Хуткія факты Войса, Морфаметрыя ...
Войса
Thumb
Возера Войса ў маі
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 129,6 м
Даўжыня 3,75 км
Шырыня 1,6 км
Плошча 4,88 км²
Аб’ём 0,01416 км³
Даўжыня берагавой лініі 15,2 км
Найбольшая глыбіня 9,1 м
Сярэдняя глыбіня 4,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 249 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Thumb
Войса
Thumb
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Плошча паверхні 4,88 км². Найбольшая глыбіня 9,1 м. Даўжыня 3,75 км. Найбольшая шырыня 1,6 км. Даўжыня берагавой лініі 15,2 км. Аб’ём вады 14,16 млн м³. Плошча вадазбору 249 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны высокія, абразійныя, на поўначы і захадзе спадзістыя, месцамі забалочаныя. Берагавая лінія вельмі звілістая. У катлавіне вылучаюць цэнтральны плёс з плоскім дном і паўночны, заходні і паўднёвы, аддзеленыя астравамі або падняццямі. 4 астравы агульнай плошчай 0,11 км². Найбольшыя глыбіні ў паўднёвым плёсе. На мелкаводдзі дно пясчанае, глыбей выслана глеем. Расліннасць каля берагоў утварае перарывістую паласу шырынёй 15—20 метраў да глыбіні 2—4 метры.

Войса злучана пратокамі з азёрамі Струста і Неспіш.

На паўночным беразе возера стаіць вёска Зарэчча.

Зноскі

  1. Войса // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 257.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.