Сомерсет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Со́мерсет, або Со́мерсетшыр (англ.: Somerset, /ˈsʌmɚsɨt/ або /ˈsʌmɚsɛt/; паслухацьⓘ, корнск.: Gwlas an Hav) — цырыманіяльнае[en] і неметрапольнае[en] графства Англіі, размешчанае ў паўднёва-заходняй частцы краіны. Займаючы тэрыторыю ў 4171 квадратны кіламетр, Сомерсет мяжуе з Брысталем і Глостэршырам на поўначы, Уілтшырам на ўсходзе, Дорсетам на паўднёвым усходзе і Дэванам на паўднёвым захадзе. На поўначы і захадзе тэрыторыя графства часткова абмежавана Брыстальскім залівам і вусцем ракі Северн. Сталіцай графства з'яўляецца горад Тонтан, размешчаны ў яго паўднёвай частцы. Насельніцтва Сомерсета — 910 тысяч жыхароў (паводле даных перапісу насельніцтва 2011 года).
Сомерсет англ.: Somerset | |||
---|---|---|---|
Афіцыйныя сімвалы | |||
| |||
Дэвіз: стар.-англ.: «Sumorsaete ealle» (Народ Сомерсета) | |||
Гл. таксама Іншыя графствы Англіі | |||
Статус | Цырыманіяльнае неметрапольнае графства | ||
Краіна | Вялікабрытанія | ||
Рэгіён | Паўднёва-Заходняя Англія | ||
Уключае | 7 раёнаў | ||
Адм. цэнтр | Тонтан | ||
Найбуйнейшы горад | Бат | ||
Інш. гарады | Гластанберы, Брыджуотэр, Уэстан-сьюпер-Мэр, Уэлс, спіс месцаў у Сомерсеце (англ.) (бел. | ||
Дата ўтварэння | гістарычнае (англ.) (бел. | ||
Плошча, усяго | 4 170 км² (7-е месца) | ||
Плошча, адм. | 3 451 км² (12-е месца) | ||
Код ISO 3166-2 | GB-SOM | ||
Код ONS | 40 | ||
Код NUTS | UKK23 | ||
Дэмаграфія (2011) | |||
Насельніцтва, усяго | 908 554 (22-е месца) | ||
Шчыльнасць | 218/км² | ||
Насельніцтва, адм. | 529 972 (23-е месца) | ||
Палітыка | |||
Афіцыйны сайт | |||
Адміністрацыйны падзел | |||
| |||
Катэгорыя на Вікісховішчы: Somerset |
Тэрыторыя графства ўяўляе сабой галоўным чынам сельскую моцна пагорыстую мясцовасць. Існуюць доказы таго, што пачынаючы з эпохі палеаліту ў данай мясцовасці існавалі паселішчы людзей, якія захоўваліся і ў першым стагоддзі нашай эры падчас рымскага ўварвання, і ў наступнае ранняе Сярэднявечча падчас панавання англасаксаў. Сомерсет адыграў значную ролю падчас збору сіл супраць вікінгаў Альфрэдам Вялікім, а таксама ў пазнейшай рэвалюцыі і паўстанні Монмута.
Сельская гаспадарка з'яўляецца асновай эканомікі графства. Гадоўля авечак і буйной рагатай жывёлы, у тым ліку для воўны і сыра (перш за ўсё чэдэр), адначасова з'яўляецца як традыцыйным, так і сучасным заняткам для рэгіёна, гэтак жа як і больш незвычайная дзейнасць па вырошчванні вярбы для пляцення кошыкаў. Калісьці ў Сомерсеце было мноства яблыневых садоў, і графства дагэтуль славіцца сваім моцным сідрам. Узровень беспрацоўя ніжэйшы, чым у сярэднім па краіне. Найбуйнейшымі сектарамі занятасці з'яўляюцца рознічны гандаль, прамысловасць, турызм, ахова здароўя і сацыяльнае забеспячэнне. Рост насельніцтва вышэйшы, чым у сярэднім па краіне.