Рознічны гандаль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Раздробны гандаль або рытэйл (ад англ.: retail — «рознічны, у розніцу») — продаж тавараў (паслуг) невялікай колькасцю, паштучна. Ажыццяўляецца праз прадпрыемствы рознічнага гандлю. Аб’ектам рознічнага гандлю з’яўляецца пакупнік, які набывае тавар, прызначаны для асабістага, сямейнага, хатняга ці іншага выкарыстання, не звязанага з прадпрымальніцкай дзейнасцю. Суб’ектам рознічнага гандлю з’яўляецца прадавец.