Брыстальскі заліў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Брыстальскі заліў (англ.: Bristol Channel; вал.: Môr Hafren) — заліў Атлантычнага акіяна ў паўднёва-заходняй частцы Вялікабрытаніі. Аддзяляе Паўднёвы Уэльс ад графстваў Сомерсет і Дэвон. Распасціраецца ад вусця ракі Северн і да Кельцкага мора. Назва паходзіць ад англійскага горада Брысталь.
- Пра заліў Берынгава мора ля берагоў Аляскі гл. Брыстальскі заліў (Берынгава мора)
Хуткія факты Брыстальскі заліў, Краіна ...
Брыстальскі заліў | |
---|---|
англ. Bristol Channel, вал. Môr Hafren | |
51°18′00″ пн. ш. 3°37′00″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Найбольшая глыбіня | 50 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня заліва каля 239 км, шырыня каля ўваходу 126 км. Глыбіні да 50 м. Берагавая лінія значна парэзаная. Прылівы вышынёй да 14,4 м. Асноўныя парты: Брысталь, Ньюпарт, Кардыф.