Воўна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Воўна — сабраная для перапрацоўкі поўсць жывёл (авечак, коз, вярблюдаў, трусаў, лам і іншых). Галоўным чынам у прамысловасці перапрацоўваецца авечая воўна.
На Беларусі авечую воўну нарыхтоўвалі два разы ў год — увесну і ўвосень, калі стрыглі авечак. Састрыжаную воўну сартавалі і разрыхлялі: расскубалі рукамі, расчэсвалі ўручную драўлянымі і драцянымі шчоткамі, пазней таксама на механічных часалках (воўначосках) — вадзяных, паравых. Разрыхленая воўна выкарыстоўваецца пасля для вырабу тканых, вязаных і валеных рамесных прадметаў[1].