Сент-Пол
сталіца штата Мінесота, ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
сталіца штата Мінесота, ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Сент-Пол[3] (англ.: Saint Paul) — горад на поўначы ЗША, сталіца штата Мінесота, адміністрацыйны цэнтр акругі Рэмсі. Насельніцтва 275,1 тыс. чалавек (2005; другі па велічыні горад Мінесоты). Утварае агламерацыю з Мінеапалісам, найбуйнейшым па колькасці насельніцтва горадам штата.
Горад
Сент-Пол
Saint Paul
| ||||||||||||||||||||||||||||
Размешчаны на левым беразе ракі Місісіпі, насупраць горада Мінеапаліса.
Сент-Пол заснаваны ў 1838 (1841[3]) годзе, статус горада мае з 1854 года. У першай палове XIX стагоддзя быў крайнім аванпостам амерыканскага Дзікага Захаду, дзе еўрапейскія пасяленцы (пераважна немцы-каталікі і ірландцы), амерыканскія салдаты (з размешчанага крыху вышэй па плыні Місісіпі форта Снелінг) жылі ў цесным суседстве. Да XX стагоддзя ператварыўся ў буйны транспартны вузел.
У горадзе развіта машынабудаванне: вытворчасць аўтамабіляў (на заводзе «Форд»), ЭВМ, пыласосаў, пад’ёмных кранаў, медыцынскага абсталявання і інш. Хімічная (лакафарбавая), дрэваапрацоўчая, мясная, мукамольная прамысловасць. Грузавы порт на Місісіпі.
Выходзяць газеты «Twin Cities Reader» і «City Pages».
Ёсць універсітэт.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.