Себеж (руск.: Себеж) — горад (з 1772 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Себежскага раёна Пскоўскай вобласці. Насельніцтва 6,7 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1414 годзе.

Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
Себеж
руск.: Себеж
Thumb
Герб
Thumb
Былы касцёл Найсв. Тройцы і Св. Антонія, цяпер Царква Святой Троіцы ў Себежы
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1535
Першая згадка
1414
Горад з
Плошча
  • 8 км²
Вышыня цэнтра
130 м
Насельніцтва
6143[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
81140
Паштовыя індэксы
182250
Аўтамабільны код
60
Афіцыйны сайт
Себеж на карце Расіі ±
Thumb
Себеж
Закрыць

Геаграфія

Горад размешчаны за 180 км ад Пскова, за 600 км ад Масквы, за 450 км ад Санкт-Пецярбурга на беразе Себежскага возера і возера Арано.

Рэльеф узгорысты. Непадалёк ад Себежа маецца значная гара «Уздыхалінка»[2].

Клімат пераходны ад умерана марскога да ўмерана кантынентальнага, з мяккай зімой і цёплым летам. Ападкаў найбольш выпадае ўлетку і рана ўвосень. Сярэдняя хуткасць ветру — 3,9 м/с, вільготнасць паветра — 78 %.

Гісторыя

Упершыню згаданы пад 1414 годам, калі яго здабыў вялікі князь літоўскі Вітаўт у паходзе паход на Пскоў. Паводле дагавора паміж вялікім князем літоўскім Казімірам і вялікім князем маскоўскім гаспадаром Васілём Васілевічам Вялікае Княства Літоўскае адмовілася ад уплыву на справы Ноўгарада і Пскова, але захавала за сабою Себеж. У 1535 годзе маскоўскія войскі на чале з Васілём Шуйскім захапілі ваколіцы горада. Загадам ваяводы на беразе Себежскага возера збудавалі замак, які атрымаў назву Новы Себеж, або Іван-горад. У 1536 годзе сам горад трапіў пад уладу Масквы.

Thumb
План разбудовы Себежа, 1785

Паводле Дэулінскага перамір’я (1618) Себеж вярнуўся да Вялікага Княства Літоўскага. Станам на 1619 год, паводле інвентара, тут было 9 вуліц, 6 цэркваў і манастыр[3]. 22 сакавіка 1623 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў гораду Магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі постаць Самсона, які дужаецца з ільвом»[4]. З пачаткам Трынаццацігадовай вайны ў 1654 годзе маскоўскія войскі зноў захапілі Себеж, але ў 1661 годзе мясцовыя жыхары перадалі горад войску Вялікага Княства Літоўскага. Згодна з дамовай 1676 года Себеж вярнуўся ў склад Рэчы Паспалітай[3]. У канцы ХVII стагоддзя тут было 300 будынкаў[3].

У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) двойчы ў 1705 і 1707 гадах Себеж займалі расійскія войскі Пятра I. Станам на 1755 год горад налічваў 150 будынкаў.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Себеж разам з большай часткай Полацкага ваяводства апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам павета Полацкага намесніцтва, з 1796 года Беларускай, з 1802 года Віцебскай губерні. У пачатку XIX стагоддзz тут існавала 5 скарбавых будынкаў (з якіх адзін быў мураваны), прыватных — 202 (3 мураваныя), крамаў — 2, столькі ж цэркваў і касцёл. У маі 1885 года ў горадзе здарыўся страшэнны пажар, які знішчыў каля 600 будынкаў.

З 1917 года Віцебская губерня ў складзе Заходняй вобласці, з 1918 года ў Заходняй камуне РСФСР. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў Беларускую ССР, дзе Себеж меў стаць цэнтрам павета («падраёна»), аднак 16 студзеня ЦК РКП(б) пастанавіў выключыць Віцебшчыну са складу рэспублікі. I Усебеларускі з’езд Саветаў, які прайшоў 2-3 лютага, прызнаў Віцебскую губерню часткай РСФСР.

З 1924 года ў Пскоўскай губерні. У 1926 годзе беларускія бальшавікі прасілі вярнуць Себеж у склад БССР, аднак Масква не задаволіла гэтую просьбу[5].

Раённы цэнтр Велікалуцкай акругі (1927—1930, 1935—1938) у складзе Ле­нінградскай вобласці (1927—1929) і Зах­одняй вобласці (1929—1935), Калінін­скай вобласці (1935—1944).

У Другую сусветную вайну з 9 ліпеня 1941 года да 17 ліпеня 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Раённы цэнтр Велікалуцкай вобласці (1944—1957), з 1957 года — Пскоўскай вобласці.

Насельніцтва

  • XVIII стагоддзе: 1780 — 418 чал., з якіх 361 хрысціян і 57 іўдзеяў[6]; 1799 — 1711 чал.[4]
  • XIX стагоддзе: 1801  — 2064 чал.[4]; 1867 — 2909 чал., з іх 205 каталікоў, 19 пратэстантаў і 1189 іўдзеяў[6]; 1886 — 4051 чал., з іх 1214 праваслаўных, 393 каталікі, 7 стараабрадцаў, 1 пратэстант і 2436 іўдзеяў[6]; 1894 — 4344 чал. (2089 муж. і 2255 жан.), з іх праваслаўныя складалі каля 25 %, каталікі 11 %, іўдзеі 61 %, іншай веры да 3 %; мяшчане складалі 86 % ад усяго насельніцтва[7]
  • XX стагоддзе: 1926 — 5,5 тыс. чал.; 1959 — 6994 чал.[8]; 1979 — 10,5 тыс. чал.; 1993 — 9,2 тыс. чал.[9]
  • XXI стагоддзе: 2002 — 7198 чал.[10]; 2009 — 6263 чал.

Эканоміка

Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, прадпрыемствы лясной, лёгкай і харчовай прамысловасці.

Славутасці

Thumb
Званіца зруйнаванага сабора Раства Хрыстова.
  • Себежскі краязнаўчы музей
  • Гістарычная забудова (XIX — пач. ХХ стст.; фрагменты)
  • Замчышча (1535)
  • Званіца (XIX ст.)
  • Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і Святога Антонія (1625; цяпер царква Св. Тройцы МП)
  • Могілкі старыя каталіцкія

Страчаная спадчына

  • Сабор Раства Хрыстова
  • Сінагога
  • Царква (грэка-каталіцкая)
  • Царква Успення Прасв. Багародзіцы

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Смоліч А. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. — 307 с.
  2. Siebież // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. S. 484
  3. Себеж // Себеж // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.
  4. Себеж // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998.  640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.