Свіслач (Пухавіцкі раён)
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сві́слач[2] (трансліт.: Svislač, руск.: Свислочь) — гарадскі пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свіслацкага сельсавета. Месціцца за 22,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 30 км ад Мінска, на аўтамабільнай дарозе Р69, Смалявічы — Шацк. Стаіць на рацэ Свіслач, побач з возерам Мацярынскае.
Гарадскі пасёлак
Свіслач
| ||||||||||||||||||||||||||||
У XIX стагоддзі тут былі фальваркі Засвятое (уласнасць Ваньковічаў)[3] і Акрэспаль. У 1920-я гады фальваркі нацыяналізаваны, Засвятое стала пасёлкам. Прынамсі ў 1930-х гадах пачалася здабыча торфу, утвораны пасёлак тарфянога заводу.
У 1950-х гадах тут пачалася здабыча тарфянога воску[4]. У 1960-я гады пасёлак работнікаў абарончага прадпрыемства «Завод „Горнага Воску“». Пазней вёска Засвятое была ўключана ў склад пасёлка, цяпер аднайменны мікрараён. 24 студзеня 1986 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР населены пункт Свіслач атрымаў статус гарадскога пасёлка.
У пачатку 1980-х гадоў у час будаўніцтва АЭС пасёлак значна пашыраўся, побач быў пабудаваны новы пасёлак Дружны. Пасля 1986 года планы будаўніцтва АЭС былі перагледжаны і на яе фундаменце была ўзведзена Мінская ЦЭЦ-5.
У 2007—2009 гадах жыхары Свіслачы праводзілі грамадскую кампанію супраць будаўніцтва завода пестыцыдаў.
У 2014 годзе з’явіліся планы пра стварэнне вакол Мінска шасці гарадоў-спадарожнікаў. У снежні 2016 года быў зацверджаны генеральны план, дзе Свіслач планавалася дабудаваць да 2030 года і аб’яднаць з Рудзенскам і Дружным ў паўнацэнны горад з суперсучаснай інфраструктурай[5].
Дзейнічаюць ААТ «Завод горнага воску» і РУП «Эксперыментальная база „Свіслач“»
Ёсць Дом культуры і бібліятэка, Свіслацкая сярэдняя школа імя А.Р. Чарвякова, яслі-сад «Крынічка», пасялковая бальніца і аптэка. З 1 верасня 1998 года працуе «Дзіцячая школа мастацтваў».
У Свіслачы дзейнічаюць праваслаўная Царква прападобнага Серафіма Сароўскага і Царква Прыгажосць Хрыста хрысціян веры евангельскай (з лютага 1994).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.