Свіслач (Пухавіцкі раён)

гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Свіслач (Пухавіцкі раён)map

Сві́слач[2] (трансліт.: Svislač, руск.: Свислочь) — гарадскі пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свіслацкага сельсавета. Насельніцтва 3 886 чал. (2017)[3].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Гарадскі пасёлак
Свіслач
Thumb
Панарама
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
1963
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
175 м
Насельніцтва
  • 3 706 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222823
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244859905
Свіслач на карце Беларусі ±
Thumb
Свіслач (Пухавіцкі раён)
Закрыць

Геаграфія

Thumb
Мацяры́нскае возера

Геаграфічнае становішча

Размешчаны за 37 км на паўднёвы ўсход ад Мінска, за 44 км на паўночны захад ад раённага центра і за 6 км на паўночны ўсход ад Рудзенска. На дарозе Р69, Смалявічы — Шацк.

Гідраграфія

Побач рака Свіслач, вадасховішча Земснарад і возера Мацярынскае.

Гісторыя

Thumb
Неафіційны герб Свіслачы. Аўтар герба: Паўлюк Шапецька. Дата стварэння: 5 верасня 2016 года

1950-х гадах на заводзе «Горнага Воску» было атрымана першае вядро тарфянога воску[4].

Заснаваны ў 1960-я гады як пасёлак работнікаў абарончага прадпрыемства «Завод „Горнага Воску“». Быў пабудаваны каля вёскі Засвятое, на мейсцу аднайменнага калгаса і былога фальварка Акрэспаль (польск.: Okrespol). Вёска Засвятое зараз з’яўляецца мікрараёнам пасёлка.

24 студзеня 1986 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР населены пункт Свіслач атрымаў статус гарадскога пасёлка.

У пачатку 1980-х гадоў у час будаўніцтва АЭС пасёлак значна пашыраўся, быў пабудаваны новы пасёлак Дружны. Пасля 1986 года планы будаўніцтва АЭС былі перагледжаны і на яе фундаменце была ўзведзена Мінская ЦЭЦ-5.

У 2007—2009 гадах жыхары Свіслачы праводзілі грамадскую кампанію супраць будаўніцтва завода пестыцыдаў.

У 2014 годзе з’явіліся планы пра стварэнне вакол Мінска шасці гарадоў-спадарожнікаў. У снежні 2016 года быў зацверджаны генплан, дзе Свіслач планавалася дабудаваць да 2030 года і аб’яднаць з Рудзенскам і Дружным ў паўнацэнны горад з суперсучаснай інфраструктурай[5].

Насельніцтва

Дынаміка

Пасёлак Свіслач, як і пасёлак Дружны з 1998 года маюць станоўчы натуральны прырост насельніцтва.

Рэлігія

На 1 студзеня 2017 года ў Свіслачы налічваецца 2 рэлігійныя грамады, якія зарэгістраваны ў Мінскам абласным выканаўчым камітэце і пастаўлены на ўлік у Пухавіцкім райвыканкаме. З якіх адна праваслаўныя грамада і адна грамада евангельскіх хрысціянаў баптыстаў.

Эканоміка

Свіслацкі пасялковы Савет прамысловы цэнтр Пухавіцкага раёна, яго паступленні ў бюджэт складаюць каля 40 % ад усіх паступленняў Пухавіцкага раёна. Тымчасова, у пасялковым Савеце пражывае толькі каля 17 % ад колькасці насельніцтва Пухавіцкага раёна. У пасёлке ёсць аддзяленне сувязі і ашчадная кася.

Прадпрыемствы:

Аўтамабільны транспарт

Праз тэрыторыю гарадскога пасёлка праходзіць дарога Р-69 (Лагойск — Рудзенск — Шацк).

Культура і грамадства

  • Дом культуры.
  • Бібліятэка.

Славутасці

  • Дом з мемарыяльнай дошкай ў памяць Віктара Ячніка, была ўсталявана 3 ліпеня 2017г[7].
  • Валун з памятнай таблічкай у памяць Віктара Ячніка.

Сацыяльная сфера

Адукацыя

Медыцына

Медыцынскія паслугі надае пасялковая бальніца. Бальніца была збудавана ў 1983 годзе. Бальніца разлічана на 60 тэрапеўтычных ложкаў. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае — 20 чалавек у змену.[8]. У пасёлке ёсць аптэка.

Вядомыя асобы

  • Аляксандр Тумашык — беларускі футбаліст.

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.