Сапра́ўдныя во́жыкі (Erinaceinae) — падсямейства сысуноў у складзе сямейства вожыкавых атрада Eulipotyphla. Сучасныя вучоныя вылучылі 6 родаў сапраўдных вожыкаў, якія ўключаюць у сябе 30 прадстаўнікоў. З іх да нашых дзён дажылі 16 відаў з 5 родаў. Сапраўдныя вожыкі сустракаюцца ў Еўропе, Азіі, Афрыцы, яны завезены чалавекам у Новую Зеландыю. Іх няма ў прыродзе Аўстраліі і Паўночнай ды Паўднёвай Амерыкі (вымерлы род Amphechinus калісьці прысутнічаў на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі). Сапраўдныя вожыкі маюць агульнага продка з землярыйкамі (сямейства Soricidae), а гімнуры, якія амаль не змяніліся за апошнія 15 млн гадоў, магчыма, з’яўляюцца прамежкавым звяном між імі[1]. Як і многія іншыя першыя сысуны, сапраўдныя вожыкі адаптаваныя да начнога спосабу жыцця[2]. Калючкі вожыкаў могуць нагадваць падобныя абарончыя органы іншых сысуноў, з якімі вожыкі не маюць блізкага сваяцтва: напрыклад, дзікабразаў (атрад грызуноў) або яхіднаў (атрад аднапраходных).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Сапраўдныя вожыкі |
Еўрапейскі вожык (Erinaceus europaeus) |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падсямейства: | Сапраўдныя вожыкі |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Erinaceinae G. Fischer, 1814
|
Роды |
---|
- † Amphechinus
- Atelerix — Афрыканскія вожыкі
- Erinaceus — Еўразійскія вожыкі
- Hemiechinus — Вушастыя вожыкі
- Mesechinus — Стэпавыя вожыкі
- Paraechinus
|
|
Закрыць