Землярыйкі, землярыйкавыя (Soricidae) — сямейства млекакормячых з атрада Soricomorpha. Раней землярыек адносілі да атрада насякомаедных, цяпер састарэлага.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Даўжыня цеяа 3,5—18 см, хваста 1—12 см, маса 1,2—150 г (самыя дробныя млекакормячыя). Вонкава нагадваюць мышэй, адрозніваюцца рухомым, выцягнутым у хабаток носам. Хвост доўгі з валасамі. Валасяное покрыва аксаміцістае, роўнае.
Выдзяляецца 21 род, каля 300 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўночнай Амерыцы і на паўночным захадзе Паўднёвай Амерыкі. Большасць відаў вядзе наземны, падземны, некаторыя паўводны спосаб жыцця. Жывуць ад тундры да пустынь. На Беларусі 7 відаў з родаў белазубак, буразубак, кутор.
Размнажаюцца 1—3 разы на год. Кормяцца насякомымі і іх лічынкамі — шкоднікамі сельскай і лясной гаспадаркі.
Носьбіты інфекцый.