Аднапраходныя (Monotremata), або яйцародныя — атрад найбольш прымітыўных сярод сучасных млекакормячых.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Аднапраходныя |
Tachyglossus aculeatus |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Monotremata Bonaparte, 1837
|
Сямействы |
---|
- Качканосы (Ornithorhynchidae)
- Яхідны (Tachyglossidae)
- † Kollikodontidae
- † Steropodontidae
|
|
Закрыць
Вядомы з плейстацэну ў Аўстраліі. Падзяляюцца на 2 сучасныя сямействы: яхідны і качканосы, 5 відаў.
Пашыраны ў Аўстраліі, Тасманіі, Новай Гвінеі.
Даўжыня цела да 80 см. Характэрна сумяшчэнне заднепраходнай і мочапалавой адтулін (клаака, як у птушак). Зубоў у дарослых няма. Страўнік не мае стрававальных залоз. Сярэдняя тэмпература цела ніжэйшая, чым у іншых млекакормячых (25-36 °C).
Нясуць 1-2, зрэдку 3 яйцы. Малочныя залозы трубчастыя, выдзяляюць малако на брушную паверхню цела (залозістае поле), адкуль яго злізваюць дзіцяняты.
Паўводныя ці наземныя формы. Кормяцца жывёльнымі арганізмамі.
Колькасць невялікая.