краіна ва Усходняй Азіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспубліка Карэя (неафіцыйна часцей называецца Паўднёвай Карэяй) (кар.: 한국) — краіна ва Усходняй Азіі, знаходзіцца на поўдні Карэйскага паўвострава. Мяжуе з Паўночнай Карэяй на поўначы па дэмілітарызаванай зоне 38-й паралелі. Сталіца і найвялікшы горад — Сеул. Па форме кіравання з’яўляецца прэзідэнцкай рэспублікай.
| |||||
Гімн: «애국가» | |||||
Заснавана | 15 жніўня 1948 | ||||
Афіцыйная мова | Карэйская | ||||
Сталіца | Сеул | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Сеул, Пусан, Інчхон, Тэджон, Тэгу | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт і прэм'ер-міністр | Юн Сок Ёль Хан Док Су | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 109-я ў свеце 100.210 км² 0,3 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2012) • Шчыльнасць | 50.004.441 чал. (25-я) 491 чал./км² (21-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2013) • На душу насельніцтва |
$1,687 трлн (12-ы) $33.580 (26-ы) | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2018) • На душу насельніцтва |
$1,259 трлн (15-ы) $30.919[1] (29-ы) | ||||
ІРЧП (2013) | 0,909 (вельмі высокі) (12-ы) | ||||
Этнахаронім | Паўднёвыя карэйцы | ||||
Валюта | Паўднёвакарэйская вона (₩,KRW) | ||||
Інтэрнэт-дамены | .kr, .한국 | ||||
Код ISO (Alpha-2) | KR | ||||
Код ISO (Alpha-3) | KOR | ||||
Код МАК | KOR | ||||
Тэлефонны код | +82 | ||||
Часавыя паясы | +9 |
Сучасны паўднёвакарэйскі варыянт назвы — Хангук (한국/民國), які літаральна значыць Дзяржава Хан, быў прыняты ў канцы XIX стагоддзя разам з абвяшчэннем Карэі імперыяй. Ён узяты ў гонар саюза трох плямёнаў Хан, які існаваў на рубяжы нашай эры. Афіцыйная назва краіны Тэханмінгук (대한민국/大韓民國), якая была перакладзена на англійскую як the Republic of Korea і ў такім выглядзе трапіла ў беларускую, літаральна перакладаецца як Народная Дзяржава Вялікай Хан. Яна была ўтворана з папярэдняй афіцыйнай назвы Тэханджэгук (대한제국/大韓帝國) — Карэйская (Вялікаханская) Імперыя заменай іерогліфа 帝 чэ (імператар) на 民 мін (народ) і прынята эмігранцкім Часовым Урадам Рэспублікі Карэя задоўга да абвяшчэння самой дзяржавы ў 1948.
Карэйская гісторыя пачынаецца з заснавання Качасона ў 2333 годзе да н.э. Тан-гунам, у адпаведнасці з карэйскай міфалогіяй[2]. Качасон пашырыла свае ўладанні на паўночную частку Карэйскага паўвострава, уключыўшы таксама некаторую частку Маньчжурыі. Пасля шматлікіх канфліктаў з кітайскай дынастыі Хань, Качасон распалася, што прывяло да прота-трохдзяржаўнага перыяду Карэі.
У першыя стагоддзі нашай эры дзяржавы Пуё, Акчо, Тан'е і саюз Самхан займалі паўвостраў і паўднёвую Маньчжурыю. Аб’яднанне трох каралеўстваў у адзіную Сіла ў 676 годзе прывяло да таго, што большая частка Карэйскага паўвострава знаходзілася пад кантролем аб’яднанае Сілы, а Бахай атрымала кантроль над паўночнай часткай Кагуро.
У аб’яднанай Сіла развівалася паэзія і мастацтва, а таксама распаўсюджвалася будыйская культура. Адносіны паміж Карэяй і Кітаем заставалася адносна мірнымі на працягу гэтага часу. Тым не менш, Сіла аслабла пад уздзеяннем унутранай барацьбы і апынулася пад панаваннем дынастыі Каро ў 935 годзе. Бахай, сусед Сілы на поўначы, утварылася як пераемнік дзяржавы Кагуро. У перыяд росквіту, Бахай кантраляваў большую частку Маньчжурыі і частку Далёкага Усходу Расіі, але каралеўства было захоплена кіданямі ў 926 годзе.
Паўвостраў быў цалкам аб’яднаны імператарам Тхэчжо Карэ ў 936 годзе, а сталіца была перанесена ў старажытны Сеул. Як і Сіла, Каро было высокакультурнай дзяржавай, напрыклад, там у 1377 годзе быў надрукаваны «Чыкчы» з дапамогай найстарэшага ў свеце металічнага друкарскага станка рухомага тыпу[3]. Мангольскае нашэсце ў XIII стагоддзі значна аслабіла Каро. Пасля амаль 30-гадовай вайны, дынастыя Каро працягвала панаваць у Карэі, але стала васалам манголаў. Пасля таго, як Мангольская імперыя была скасавана, цяжкая палітычная барацьба прывяла да звяржэння дынастыі Каро і ўсталявання дынастыі Часон у 1392 годзе пасля паўстання генерала Лі Сон Гэ.
Першыя 200 гадоў панавання дынастыі Часон былі адзначаны адносна мірнымі гадамі. Сярод культурных дасягненняў — стварэнне ў XV стагоддзі каралём Сечжонам Вялікім уласнага карэйскага алфавіта — хангыля. Таксама ў краіне рос уплыў канфуцыянства.
Паміж 1592 і 1598 гадамі японцы ўварваліся ў Карэю. Таётомі Хідэёсі, які кіраваў японскімі сіламі, спрабаваў уварвацца ў Азію праз Карэю, але ў канчатковым выніку быў пераможаны кітайскім войскам дынастыі Мін. У гэтай вайне таксама назіраўся ўздым адмірала Лі Сун-сіна і яго знакамітага «карабля-чарапахі». У 1620-х і 1630-х гадах дзяржава Часон пацярпела ад нашэсця маньчжураў, якія ў выніку заваявалі ўвесь Кітай. Пасля чарады войнаў супраць Маньчжурыі, Часон жыла амаль 200-гадоў у міры. Каралі Ёнджо і Чанчжо адрадзілі магутнасць дынастыі Часон.
Тым не менш, апошнія гады панавання дынастыі Часон былі адзначаны залежнасцю ад Кітая па знешніх сувязях і ізаляцыі ад знешняга свету. У XIX стагоддзі ізаляцыянісцкая палітыка Карэі заслужыла назву «Каралеўства Пустэльнік». Дынастыя Часон спрабавала абараніць сябе ад заходняга імперыялізму, але была вымушаны адкрыць свой гандаль. Пасля Першай кітайска-японскай вайны і руска-японскай вайны Карэя ў 1910 была ўключана ў склад Японскай імперыі. У канцы Другой сусветнай вайны японцы здаліся савецкім і амерыканскім сілам, якія занялі паўночную і паўднёвую палавіны паўвострава, адпаведна.
Нягледзячы на першапачатковы план адзінай Карэі, што прадугледжвалася Каірскай дэкларацыяй 1943 года, абвастрэнне Халоднай вайны паміж Савецкім Саюзам і Злучанымі Штатамі ў рэшце рэшт прывяло да стварэння асобных урадаў, кожны са сваёй ідэалогіяй, што прывяло да падзелу Карэі на два палітычныя ўтварэнні ў 1948 годзе: Карэйскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку (КНДР) і Рэспубліку Карэя. На поўначы былы антыяпонскі партызан-камуніст Кім Ір Сэн прыйшоў да ўлады дзякуючы падтрымцы з боку СССР. На поўдні, дзе былі праведзеныя выбары пад кантролем Аб’яднаных Нацый (ААН), была абвешчана капіталістычная Рэспубліка Карэя, і Лі Сын Ман уступіў на пасаду як першы прэзідэнт краіны. У снежні Генеральная Асамблея ААН абвясціла толькі гэты ўрад законным для ўсяе Карэі[4].
25 чэрвеня 1950 года КНДР ўварвалася ў Паўднёвую Карэю ў мэтах узброенага аб’яднання краіны, што выклікала Карэйскую вайну. У той час Савецкі Саюз байкатаваў Савет Бяспекі ААН з-за прадстаўніцтва там Гаміньдана ў ролі легітымнага кітайскага ўрада, а не ўрад Кітайскай Народнай Рэспублікі (КНР), тым самым пазбаўляючыся свайго права вета. Гэта дазволіла ААН умяшацца ў грамадзянскую вайну на баку поўдня, калі стала ясна, што перавышаючыя паўночнакарэйскія войскі збіраюцца захапіць усю Карэю. Савецкі Саюз і Камуністычны Кітай аказвалі падтрымку КНДР. Пасля вялізных страт сярод грамадзянскага насельніцтва як на поўначы, так і на поўдні, баявыя дзеянні ў канчатковым выніку зайшлі ў тупік. Перамір’е 1953 года, якое так і не было падпісана з боку Паўднёвай Карэі, падзяліла паўвостраў ўздоўж дэмілітарызаванай зоны недалёка ад зыходнай дэмаркацыйнай лініі. Ніякага мірнага дагавора паміж гэтымі краінамі падпісана не было, у выніку чаго фармальна яны застаюцца ў стане вайны. Падчас вайны загінулі каля 2,5 мільёна чалавек[5].
У 1960 годзе студэнцкае паўстанне прывяло да адстаўкі аўтарытарнага прэзідэнта Лі Сын Мана, і наступіў перыяд палітычнай нестабільнасці, які закончыўся ваенным пераваротам генерала Пак Чон Хі. Ён займаў пасаду прэзідэнта да свайго забойства ў 1979 годзе, правёўшы значныя эканамічныя рэформы, якія садзейнічалі хуткаму экспартнаму эканамічнаму росту, нягледзячы на шырокія рэпрэсіі. Пак падвяргаўся жорсткай крытыцы як бязлітасны ваенны дыктатар, нягледзячы на тое, што карэйская эканоміка развівалася значнымі тэмпамі падчас яго знаходжання на пасадзе.
Паўднёвая Карэя займае паўднёвую частку Карэйскага паўвострава, якая распасціраецца на 1100 км ад азіяцкага мацерыка. Гарысты паўвостраў абмываецца Жоўтым морам з захаду і Японскім морам з усходу. Паўднёвы ўскраек паўвострава знаходзіцца ля Карэйскага праліва.
Краіна, уключаючы ўсе яе астравы, размешчана паміж 33° і 39° пн. ш. і 124 ° і 130 ° у. д. Агульная плошча краіны складае 100 км²[6].
Паўднёвую Карэю можна падзяліць на чатыры асноўныя рэгіёны: ўсходні рэгіён высокіх горных хрыбтоў і вузкіх прыбярэжных раўнін, заходні рэгіён шырокіх прыбярэжных раўнін, рачных басейнаў і пагоркаў, паўднёва-заходні рэгіён гор і далін, а таксама паўднёва-ўсходні рэгіён у шырокім басейне ракі Нактанган[7]. Тэрыторыя Паўднёвай Карэі ў асноўным горная, большасць зямель не прыдатна для земляробства. Нізіны, размешчаныя ў асноўным на захадзе і паўднёвым усходзе, складае толькі 30 % ад агульнай плошчы зямель. Працякае рака Кымган.
Каля трох тысяч астравоў, у асноўным малых і незаселеных, ляжаць ля заходняга і паўднёвага ўзбярэжжа Паўднёвай Карэі. Чэджудо знаходзіцца за 100 кіламетраў ад паўднёвага ўзбярэжжа Паўднёвай Карэі. Гэта самы вялікі востраў краіны, з плошчай у 1845 км². На Чэджу таксама знаходзіцца самая высокая кропка Паўднёвай Карэі: Халасан, пагаслы вулкан, які дасягае вышыні ў 1,95 кіламетраў над узроўнем мора. У Японскім моры месціцца востраў Улындо (72,56 км²).
Паўднёвая Карэя мае 20 нацыянальных паркаў і папулярных месцаў прыроды, такіх як чайныя палі Пасон, бухта Сунчхон, а таксама першы нацыянальны парк Чырысан[8].
На працягу першых 20 гадоў хвалевага развіцця Паўднёвай Карэі для захавання навакольнага асяроддзя прыкладалася мала намаганняў[9]. Неабмежаваная індустрыялізацыя і развіццё гарадоў прывялі да абязлесення і знішчэння водна-балотных угоддзяў[10]. Тым не менш, у апошні час былі зроблены намаганні да збалансавання гэтых праблем, у тым ліку ўрад выдзеліў 84 млрд долараў на пяцігадовы праект зялёнага росту, які накіраваны на павышэнне энергаэфектыўнасці і развіццё зялёных тэхналогій.
«Зялёная» эканамічная стратэгія ўяўляе сабой усебаковае ўдасканаленне эканомікі Паўднёвай Карэі, на якое ідзе каля двух працэнтаў ад СУП краіны. Ініцыятыва азелянення ўключае ў сябе такія напрамкі дзейнасці, як забеспячэнне агульнанацыянальнай роварнай сеткі, выкарыстанне сонечнай і ветравой энергіі, зніжэнне колькасці залежных ад нафты транспартных сродкаў, захаванне энергіі сонечнага святла і шырокае выкарыстанне экалагічна чыстых тэхналогій, такіх як святлодыёды ў галіне электронікі і асвятлення[11]. У краіне, якая ўжо з’яўляецца найбольш інтэрнэтызаванай краінай у свеце, існуюць планы па стварэнні агульнанацыянальнай сеткі наступнага пакалення, якая будзе ў 10 разоў хутчэйшая, чым шырокапалосныя сродкі для таго, каб паменшыць спажыванне энергіі[11].
Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы ў Паўднёвай Карэі. Цяперашні прэзідэнт Пак Кынхе, якая прадстаўляе партыю Сэнуры, заступіла на пасаду ў 2013 годзе, а ў цяперашні час знаходзіцца пад імпічментам. Яе абавязкі выконвае прэм’ер-міністр Хван Кёан. 9 мая 2017 года на датэрміновых выбарах прэзідэнтам быў абраны Мун Джэін, кандыдат ад Сучаснай дэмакратычнай партыі.
Аднапалатная Нацыянальная Асамблея налічвае 299 месцаў. 243 дэпутаты абіраюцца па мажарытарнай сістэме з адноснай большасцю галасоў у аднамандатных акругах, 46 — па нацыянальных партыйных спісах з 5-працэнтавым загараджальным бар’ерам. Тэрмін дэпутацкіх паўнамоцтваў — 4 года.
Выбары ў парламент пачалі праводзіцца з 1950 года.
Гарады
Правінцыі
Паўднёвая Карэя вядомая сваёй шчыльнасцю насельніцтва, якая складае 487 чалавек на квадратны кіламетр і пераўзыходзіць больш чым у 10 разоў сярэднюю па свеце. Большасць паўднёвакарэйцаў жыве ў гарадскіх раёнах, з-за хуткай міграцыі з сельскай мясцовасці ў час хуткага эканамічнага росту краіны ў 1970-я, 1980-я і 1990-я гады[12]. Сталіца Сеул з’яўляецца таксама найбуйнейшым горадам краіны і галоўным прамысловым цэнтрам. Па дадзеных перапісу 2005 года, у Сеуле налічвалася 9,8 млн жыхароў. У Сеульскім нацыянальным сталічным рэгіёне пражывае 24,5 млн чалавек (каля палавіны ўсяго насельніцтва Паўднёвай Карэі), што робіць яго другою па велічыні ў свеце агламерацыяй і бясспрэчна самым шчыльна населеным горадам у АЭСР. Іншыя буйныя гарады ўключаюць Пусан (3,5 млн), Інчхон (2,5 млн), Тэгу (2,5 млн), Тэджон (1,4 млн), Кванджу (1,4 млн) і Ульсан (1,1 млн)[13].
Уклад у насельніцтва таксама ўнесла міжнародная міграцыя. Пасля Другой сусветнай вайны і падзелу Карэйскага паўвострава, каля чатырох мільёнаў чалавек з Паўночнай Карэі перасеклі мяжу ў Паўднёвую Карэю. Гэтая тэндэнцыя чыстага міграцыйнага прыросту змянілася спадам на працягу наступных 40 гадоў з-за эміграцыі, асабліва ў Злучаныя Штаты і Канаду. Агульная колькасць насельніцтва Паўднёвай Карэі ў 1955 годзе складала 21,5 млн[14], а сёння гэта прыкладна 50,062 млн[15].
Паўднёвая Карэя — адна з самых этнічна аднародных краін у свеце: больш чым 99 % жыхароў з’яўляюцца этнічнымі карэйцамі[16]. Карэйцы называюць сваё грамадства 단일민족국가, Dan-il minjok guk ga, «супольнасць аднаго народа».
Працэнт замежных грамадзян імкліва расце[17]. На 2009 год у Паўднёвай Карэі налічвалася 1 106 884 замежных грамадзян, 2,7 % насельніцтва. Аднак, больш чым палавіну з іх складаюць этнічныя карэйцы з замежным грамадзянствам. Напрыклад, мігранты з Кітая (КНР) складаюць 56,5 % замежных грамадзян, але прыкладна 30 % з кітайскіх грамадзян у Карэі — гэта Joseonjok (па-карэйскі 조선족), грамадзяне КНР карэйскай нацыянальнасці[18]. Таксама, паводле звестак Карэйскага нацыянальнага статыстычнага ўпраўлення, у Паўднёвай Карэі праходзяць службу 28 500 (без уліку нацыянальнасці) амерыканскіх ваенных, большасць з іх служыць адзін год без суправаджэння сям’і (хоць прыкладна 10 % служаць даўжэй у суправаджэнні сям’і)[19][20]. Акрамя таго, у Карэі часова пражывае каля 43 000 настаўнікаў англійскай мовы з англамоўных краін[21]. У цяперашні час Паўднёвая Карэя мае адны з самых высокіх тэмпаў прытоку насельніцтва з-за мяжы. Штогод, пачынаючы з 2010 года, каля 30 000 людзей, народжаных за мяжой, атрымліваюць паўднёвакарэйскае грамадзянства.
На 2009 год нараджальнасць у Паўднёвай Карэі была самая нізкая ў свеце[22]. Калі гэта будзе працягвацца, яе насельніцтва, як чакаецца, да 2050 года скароціцца на 13 % і складзе 42,3 млн[23] Гадавая нараджальнасць у Паўднёвай Карэі складае прыкладна 9 нараджэнняў на 1000 чалавек[24]. Тым не менш, у 2010 годзе нараджальнасць у Карэі павялічылася на 5,7 % і цяпер не з’яўляецца самай нізкай у свеце[25]. Па паведамленню 2011 года ў «Часон ільба», агульны каэфіцыент нараджальнасці ў Паўднёвай Карэі (1,23 дзяцей, народжаных адной жанчынай) вышэйшы, чым у Тайвані (1,15) і Японіі (1,21)[26]. Сярэдняя чаканая працягласць жыцця ў 2008 годзе складала 79,10 гадоў[27], і па гэтым паказчыку Карэя займае 34-е месца ў свеце[28].
Сярод краін АЭСР Паўднёвая Карэя мае самы круты спад у колькасці насельніцтва працаздольнага ўзросту[29].
Эканоміка Паўднёвай Карэі па стане на 2006 год з’яўляецца 14-й у свеце па валавому ўнутранаму прадукту (па парытэту пакупніцкай сілы) і 10-й у свеце па намінальным ВУП. Валавы нацыянальны прадукт на душу насельніцтва вырас са 100 долараў ЗША у 1963 годзе да больш чым 20 000 долараў ЗША ў 2005 годзе.
Ключавыя напрамкі паўднёвакарэйскай эканомікі за 60-гадовую гісторыю існавання дзяржавы моцна змяніліся. У 1940-х гадах эканоміка краіны абапіралася пераважна на сельскую гаспадарку і лёгкую прамысловасць. На працягу наступных некалькіх дзесяцігоддзяў акцэнт перамясціўся ў бок лёгкай прамысловасці і вытворчасці тавараў народнага спажывання, а ў 70-х і 80-х гадах XX стагоддзя — у бок цяжкай прамысловасці. На працягу 30 гадоў пасля таго, як прэзідэнт краіны Пак Чон Хі ў 1962 г. абвясціў пачатак першай пяцігодкі, эканоміка краіны расла вельмі высокімі тэмпамі, а сама структура эканомікі моцна змянілася.
Бурны эканамічны рост у 80-х гадах запаволіўся да канца дзесяцігоддзя. Да таго часу эканамічны рост запаволіўся да 6,5 % у год, а з ростам заработнай платы насельніцтва вырасла і інфляцыя.
Як і ў іншых высакаразвітых краінах, напачатку 90-х гадоў сфера паслуг стала дамінуючай у эканоміцы краіны, а зараз яна складае дзве трэці ўсяго ВУП.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.