Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кагуро́ (кар. 고구려, 高句麗,[koɡuɾjʌ] кіт. трад. 高句驪, спр. 高句丽, піньінь gāogōulǐ, саст. Гао-Гюйлі; 37 да н.э. — 668) — назва аднаго з карэйскіх плямёнаў, а пазней — адной з трох раннефеадальных дзяржаў. Племя кагуро да пачатку I стагоддзя займала тэрыторыю ў сярэднім цячэнні ракі Ялуцзян (карэйская назва — Амнакан), якая ў наш час аддзяляе Кітай ад КНДР.
царства | |||
Кагуро | |||
---|---|---|---|
高句麗 고구려 | |||
|
|||
|
|||
|
|||
Сталіца |
Чальбон (37 год да н.э. — 3 год н.э.) Кунэ (3-427) Пхеньян (427-668) |
||
Мова(ы) | Кагуро | ||
Афіцыйная мова | Goguryeo[d] | ||
Рэлігія | мусок, канфуцыянства, даасізм, будызм | ||
Насельніцтва | ацэначна 3 500 000 у 668 годзе | ||
Форма кіравання | манархія | ||
• 391-413 | Кагуро | ||
• 413-491 | Чансухо | ||
• {{{год_кіраўніка4}}} | Ёнянхо | ||
Гісторыя | |||
• 37 год да н.э. | Заснавана | ||
• 372 н.э. | Увядзенне будызму | ||
• 391-413 | Войны Квангэтхо | ||
• 598-614 | Кагуроска-суйскія войны | ||
• 645-668 | Кагуроска-танскія войны | ||
• 668 | Падзенне Пхеньяна | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першае падрабязнае апісанне ўтрымліваецца ў кітайскай дынастыйнай гісторыі («Сань го чжы», III стагоддзе). Пасля Качасонскай вайны, кагуросцы былі ўключаны ў акругу Сюаньту. Племянное дзяржаўнае ўтварэнне Кагуро дабілася незалежнасці ад імперыі Хань у 37 да н.э. У III стагоддзі было разгромлена царствам Вэй, але пасля здолела адрадзіцца.
Сучасная назва «Карэя» паходзіць ад назвы сярэдневяковай дзяржавы Каро, якая, у сваю чаргу, з'яўляецца скарачэннем ад «Кагуро».
Сталіца дзяржавы Кагуро — горад Хвандо (сучасны Цзіянь у Паўночна-Усходнім Кітаі), а з пачатку V стагоддзя — Пхеньян.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.