Адраджэнне
культурны перыяд у Еўропе XIV–XVII стагоддзяў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Адраджэнне, або Рэнесанс (фр.: Renaissance, італ.: Rinascimento; ад «re/ri» — «зноў» або «зноўку» і «nasci» — «народжаны»[1]) — эпоха ў гісторыі культуры Еўропы, якая прыйшла на змену культуры сярэднявечча і папярэднічала культуры Новага часу. Прыкладныя храналагічныя рамкі эпохі: пачатак XIV — апошняя чвэрць XVI стагоддзя і ў некаторых выпадках — першыя дзесяцігоддзі XVII стагоддзя (напрыклад, у Англіі і, асабліва, у Іспаніі).
Адраджэнне | |
---|---|
Месцазнаходжанне | |
Папярэдні ў спісе | готыка, сярэдневякоўе і Позняе Сярэдневякоўе |
Наступны ў спісе | барока і Ранні Новы час |
Дата пачатку | XIV стагоддзе |
Дата заканчэння | XVII стагоддзе |
Вывучаецца ў | Renaissance studies[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адметныя рысы культуры эпохі Адраджэння — яе свецкі характар, антыфеадальная і антыклерыкальная накіраванасць, адмаўленне дагматызму і схаластыкі, а таксама антрапацэнтрызм, узрастанне асобаснага пачатку, індывідуалізму, пашырэнне вальнадумства, свабодалюбівых і патрыятычных настрояў. З’яўляецца цікавасць да здабыткаў і каштоўнасцей антычнай культуры, адбываецца як бы яе «адраджэнне» — так і з’явіўся тэрмін.
Тэрмін Адраджэнне сустракаецца ўжо ў італьянскіх гуманістаў, напрыклад, у Джорджа Вазары. У сучасным значэнні тэрмін быў уведзены ва ўжытак французскім гісторыкам XIX стагоддзя Жулем Мішле. У цяперашні час тэрмін Адраджэнне ператварыўся ў метафару культурнага росквіту: напрыклад, Каралінгскае Адраджэнне або Адраджэнне XII стагоддзя.