Каралінгскае Адраджэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралінгскае Адраджэнне (фр.: renaissance carolingiennerenaissance carolingienne) — перыяд развіцця асветы, навукі і мастацтваў у Сярэднявечнай Еўропе ў канцы VIII — пачатку IX стст., звязаны з праўленнем Карла Вялікага і яго нашчадкаў.
Карл Вялікі падпарадкаваў сабе шырокія тэрыторыі ў Еўропе. У 800 г. ён быў абвешчаны імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Для кіравання вялікімі ўладаннямі Карлу патрэбны былі адукаваныя людзі. Часткова іх запрашалі з іншых краін, але імператар прыклаў намаганні для вырошчвання сваіх кадраў. Ён заснаваў школу пры сваім палацы ў Аахене, якую ўзначаліў запрошаны з Англіі Алкуін, падтрымліваў манастыры як цэнтры асветы, зрабіў латынь афіцыйнай у імперыі.
Справу Карла Вялікага працягнулі яго нашчадкі Людовік I Набожны і Карл II Лысы.
Тэрмін Каролінгскае Адраджэнне ўвёў у 1830-х гадах французскі гісторык Жан-Жак Ампер.