Пракопій Антэмій
Рымскі імператар / From Wikipedia, the free encyclopedia
Флавій Пракопій Антэмій (лац.: Flavius Procopivs Anthemivs) — рымскі імператар, які кіраваў у 467—472 гадах. Яго кандыдатура была высунута імператарам Усходняй імперыі Львом I. Антэмій быў, напэўна, апошнім адносна самастойным рымскім імператарам, які спрабаваў вярнуць Рыму страчаныя правінцыі. Аднак абедзве яго буйныя кампаніі — супраць вандалаў і супраць вестготаў — скончыліся правалам. Пасварыўшыся з магутным палкаводцам Рыцымерам, Антэмій быў абложаны ім у Рыме, а потым забіты.
Хуткія факты Флавій Пракопій Антэмій, Імператар Заходняй Рымскай імперыі ...
Флавій Пракопій Антэмій | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Flavius Procopivs Anthemivs | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Лібій Север | ||||||
Пераемнік | Алібрый | ||||||
Нараджэнне |
420(0420) Канстанцінопаль |
||||||
Смерць |
11 ліпеня 472(0472-07-11) Рым |
||||||
Род | Дынастыя Феадосія | ||||||
Бацька | Пракопій | ||||||
Жонка | Марцыя Эўфемія | ||||||
Дзеці |
1. Аліпія |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць