Лібій Север
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лібій Север[1] (лац.: Libius Severus; забіты ў 465) — рымскі імператар, які кіраваў ў 461—465 гадах.
Хуткія факты Лібій Север, Імператар Заходняй Рымскай імперыі ...
Лібій Север | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Libius Severus | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Маярыян | ||||||
Пераемнік | Пракопій Антэмій | ||||||
Нараджэнне |
420 |
||||||
Смерць |
14 жніўня 465(0465-08-14) Рым |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Лібій Север быў абвешчаны імператарам у лістападзе 461 года па волі ўсёмагутнага вайскавода Рыцымера, некаранаванага кіраўніка Італіі. Ніякай рэальнай улады ён не меў і нічым не праявіў сябе падчас кіравання. Лібію Северу, аднак, не ўдалося атрымаць прызнанне імператара Візантыі Льва I Макелы. У канцы лета 465 года (як відаць, 14 жніўня) ён сканаў (магчыма, атручаны па загадзе Рыцымера).