частка горада From Wikipedia, the free encyclopedia
Прадме́сце (ад польск.: przedmiescie ад miasto — «горад») — частка забудовы сярэдневяковага горада, якая знаходзілася па-за яго абарончымі мурамі. У функцыянальным і сацыяльным сэнсе блізкае да пасада. Звычайна ўзнікала пры плошчах перад уязнымі брамамі і развівалася ўздоўж дарог, якія вялі ў горад. Прадмесці мела жылыя і прамысловыя функцыі, часам — абслугоўвання і адпачынку. Для прадмесця характэрна меншая, чым у цэнтральных раёнах горада, шчыльнасць забудовы, сціпласць і прастата архітэктурных вырашэнняў, наяўнасць садоў і агародаў.
Падчас нападу ворага прадмесце, звычайна, цалкам знішчалася. Нярэдка яно падпальвалася або знішчалася іншымі спосабамі самімі абаронцамі горада — каб не даць праціўніку скрытна падабрацца да сцен і выкарыстоўваць будаўнічы матэрыял для пабудовы аблогавых машын. Насельніцтва прадмесця пры нападзе ворага хавалася за гарадскія сцены.
У залежнасці ад значнасці горада прадмесце магло ўзводзіць уласныя абарончыя збудаванні, якія з часам станавіліся часткай агульнагарадской фартыфікацыйнай сістэмы. Падобным чынам узнікалі новыя прадмесці ў Парыжы, Маскве, Ноўгарадзе, Віцебску, Магілёве і інш.
Пазней, з стратай гарадскімі сценамі значнасці, прадмесцямі сталі называцца як ускраінныя раёны горада, так і тыя, якія знаходзяцца за гарадской мяжой, бліжэйшыя да горада, паселішча.
На Беларусі вядомы з даўніх часоў. Аснову іх забудовы складалі невялікія драўляныя жылыя дамы з гаспадарчымі пабудовамі. У беларускіх гарадах з XVI ст. прадмесці мелі Мінск (Траецкае прадмесце, Ракаўскае прадмесце, Ляхаўка, Старажоўка, Грушаўка, Камарова), Гродна (Каложа), Магілёў (Пелагееўка), Віцебск (Задунаўе), Полацк (Запалоцце), Пінск (Каралін), Гомель (хутар Сеўрукі). У XVII—XVIII стст. прадмесці з'явіліся і ў мястэчках, напрыклад, у Волме.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.