Першая сусветная вайна
сусветны шырокамаштабны ўзброены канфлікт 1914-1918 гадоў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пе́ршая сусве́тная вайна́ — вайна двух геапалітычных блокаў, Антанты і Цэнтральных дзяржаў (28 ліпеня 1914 — 11 лістапада 1918).
Першая сусветная вайна | |||
---|---|---|---|
Дата | 28 ліпеня 1914 — 11 лістапада 1918 | ||
Месца | Еўропа, Афрыка і Блізкі Усход (нядоўга ў Кітаі і астравах Ціхага акіяна) | ||
Вынік | Перамога Антанты. Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі ў Расіі і Лістападаўская рэвалюцыя ў Германіі. Распад Германскай імперыі, Расійскай імперыі, Асманскай імперыі, і Аўстра-Венгрыі. Выплата Веймарскай рэспублікай рэпарацый. ЗША становяцца звышдзяржавай. Другая сусветная вайна. | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гэтая назва ўмацавалася ў гістарыяграфіі толькі пасля пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе. У міжваенны перыяд ужывалася назва «Вялікая вайна» (англ.: the Great War, фр.: La Grande guerre), часам «Сусветная вайна» (ням.: der Weltkrieg), у Расіі яе часам называлі «Другой Айчыннай»; затым у СССР — «імперыялістычнай вайной».
Непасрэднай нагодай да вайны паслужыла Сараеўскае забойства 28 чэрвеня 1914 года аўстрыйскага эрцгерцага Франца Фердынанда сербскім студэнтам Гаўрылам Прынцыпам, які быў членам тэрарыстычнай арганізацыі «Млада Босна».
Першапачаткова вайна вялася 8 дзяржавамі, у канцы — 38 дзяржавамі з агульнай колькасцю насельніцтва звыш 1,5 млрд чал. Доўжылася 51 месяц і 2 тыдні, чалавечыя страты ўсіх бакоў каля 9,5 млн забітых, каля 20 млн параненых.
У выніку вайны спынілі сваё існаванне тры імперыі: Расійская, Аўстра-Венгерская і Асманская.