![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bf/Flickr_-_Israel_Defense_Forces_-_The_Work_of_an_IDF_Emergency_Instructor_%25281%2529.jpg/640px-Flickr_-_Israel_Defense_Forces_-_The_Work_of_an_IDF_Emergency_Instructor_%25281%2529.jpg&w=640&q=50)
Процівагаз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Процівага́з — прыстасаванне для індывідуальнай аховы органаў дыхання і твару чалавека ад уздзеяння атрутных, радыеактыўных рэчываў, бактэрыяльных сродкаў і інш. Сухі фільтравальны процівагаз распрацаваны расійскім хімікам М. Дз. Зялінскім (1915).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bf/Flickr_-_Israel_Defense_Forces_-_The_Work_of_an_IDF_Emergency_Instructor_%281%29.jpg/640px-Flickr_-_Israel_Defense_Forces_-_The_Work_of_an_IDF_Emergency_Instructor_%281%29.jpg)
Процівагазы бываюць:
- фільтравальныя (ачышчае заражанае паветра праз аэразольны фільтр і шыхту процівагазавай каробкі; выкарыстоўваецца, калі ў паветры дастаткова кіслароду. Маса каля 2 кг.)
- ізалявальныя (бываюць на хімічна звязаным кіслародзе і са сціснутым кіслародам (паветрам); выкарыстоўваюцца, калі ў паветраы ёсць дамешкі, якія не здольны затрымліваць фільтравальны процівагаз, калі не хапае кіслароду, а таксама пад вадой. Маса 4-16 кг.)
У некаторых галінах прамысловасці і сельскай гаспадарцы карыстаюцца процівагазамі і рэспіратарамі. Спецыяльныя процівагазы існуюць для жывёлы.