Марская міна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марская міна — інжынерны боепрыпас (міна), які ўсталёўваецца ў вадзе і прызначана для паражэння падводных лодак, надводных караблёў і суднаў праціўніка, а таксама ўскладнення іх плавання.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/03/Mine_%28AWM_304925%29.jpg/320px-Mine_%28AWM_304925%29.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1e/US_Navy_040705-N-1050K-004_A_MK_62_Quick_Strike_mine_is_deployed_from_the_starboard_wing_of_a_P-3C_Orion_aircraft_form_the_Grey_Knights_of_Patrol_Squadron_Four_Six_%28VP-46%29.jpg/640px-thumbnail.jpg)
Марскія міны падзяляюцца на якарныя, донныя і плаваючыя. У якарных корпус, які мае станоўчую плывучасць, утрымліваецца на зададзенай глыбіні пад вадой з дапамогай мінрэпа (стальнога троса), злучанага з якарам, які ляжыць на грунце. У корпусе размяшчаецца зарад выбуховага рэчыва масай да 350 кг, запальнае прыстасаванне і прыборы, якія ўваходзяць у камплект дэтанатара. Разнавіднасцю якарных марскіх мін з'яўляецца супрацьлодачныя антэнныя міны кантактнага дзеяння.
Донныя марскія міны ставяцца на дне мора (акіяна). Іх металічныя карпусы маюць памеры да 0,6 м у дыяметры і даўжынёй да 6 м і маюць зарадная камеру з 250-1000 кг выбуховага рэчыва і дэтанатарамі, прыборную камеру з апаратурай узрывальніка, адсек для размяшчэння парашута (для авіяцыйных марскіх мін). Звычайная глыбіня ўстаноўкі донных мін не перавышае 50-70 м. Спецыяльныя донныя марскія міны прызначаны для барацьбы з падводнымі лодкамі, могуць устанаўлівацца і на вялікіх глыбінях. Плаваючыя марскія міны пасля ўстаноўкі дрэйфуюць па цячэнні, трымаючыся на зададзеным паглыбленні пад вадой з дапамогай адмысловых прылад.