Партал:Выбраны змест
From Wikipedia, the free encyclopedia
|
Мэта аўтараў Вікіпедыі не толькі ў тым, каб ствараць як мага больш артыкулаў, але і ў тым, каб якасць створаных артыкулаў была як мага вышэй. Таму асабліва якасныя артыкулы атрымліваюць адмысловыя адзнакі. |
||
Артыкул дня ![]() Грунвальдская бітва, або Бітва пад Грунвальдам 15 ліпеня 1410 года — бітва паміж злучаным войскам Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага (Ягайла і Вітаўт) і войскам Дзяржавы Тэўтонскага ордэна (Ульрых фон Юнгінген), якая адбылася ў час Вялікай вайны (1409—1411) недалёка ад вёсак Грунвальд, Таненберг і Ладвігова (Усходняя Прусія, сучасная Польшча). Поўную перамогу, пасля цэлага дня сечы, узяло саюзнае войска Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ). Палітычнае значэнне бітвы было вельмі важным у гісторыі Польскага Каралеўства і ВКЛ — была спынена нямецкая экспансія на прыбалтыйскія і ўсходнеславянскія землі і пакладзены пачатак палітычнаму заняпаду Тэўтонскага ордэна. Эканоміка ВКЛ атрымала выхад на балтыйскія гандлёвыя шляхі, а значыць, і ў Еўропу (далей…). |
|