![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/80/Wikipedia-logo-v2.svg/langbe-640px-Wikipedia-logo-v2.svg.png&w=640&q=50)
Вікіпедыя
свабодная інтэрнэт-энцыклапедыя, якую можа редагаваць кожны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вікіпедыя (англ.: Wikipedia) — шматмоўная, свабодная інтэрнэт-энцыклапедыя, якая ствараецца супрацоўніцтвам ахвотнікаў і каардынуецца некамерцыйнай арганізацыяй Фондам Вікімедыя, якая знаходзіцца ў Сент-Пітэрсбергу, Фларыда. На сённяшні дзень найпапулярнейшы інтэрнэт-даведнік у свеце. Па аб’ёме звестак Вікіпедыя — найпаўнейшая энцыклапедыя з усіх, што ствараліся за гісторыю чалавецтва. Яе агульная вага станам на 22 лютага 2017 г. склала 43 781 592 артыкулаў.
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/80/Wikipedia-logo-v2.svg/150px-Wikipedia-logo-v2.svg.png)
Найвялікшым з моўных раздзелаў энцыклапедыі з’яўляецца англійскі, на кастрычнік 2017 года ён налічваў 5,5 млн артыкулаў (для параўнання, вядомая Брытаніка — «Брытанская Энцыклапедыя», у 15-м выданні налічвае 120 тысяч артыкулаў, трэцяя рэдакцыя «Вялікай Савецкай Энцыклапедыі» — каля 100 тысяч). Беларуская Вікіпедыя станам на 1 верасня 2021 года мае болей за 208.000 артыкулаў і займае па гэтым крытэрыі 47-е месца з 312 моўных раздзелаў, уваходзячы, такім чынам, у 20 % найвялікшых.
Агулам у Вікіпедыі на 1 верасня 2021 года 312 моўных раздзелаў. Больш за мільён артыкулаў змяшчаюць англійская, себуанская, шведская, нямецкая, французская, нідэрландская, руская, італьянская, іспанская, польская, егіпецкая арабская, японская, в’етнамская, варай-варайская, кітайская, арабская, украінская і партугальская Вікіпедыі. Паводле лічыльніка Hitwise, на цяперашні час Вікіпедыя — найпапулярнейшая старонка ў Інтэрнэце.
Праект некамерцыйны і развіваецца на сродкі спонсараў, якія ў асноўным з’яўляюцца простымі ўдзельнікамі Вікіпедыі. Арганізатар — амерыканскі фонд Wikimedia Foundation Inc.