Энцыклапедыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Энцыклапедыя (грэч. ἐγκύκλιος παιδεία, enkyklios paideia — навучанне па ўсім коле ведаў[1], круг ведаў[2]) — навуковае або навукова-папулярнае даведачнае выданне, якое з’яўляецца сістэматычным зводам ведаў. Адрозніваюць энцыклапедыі ўніверсальныя (па ўсіх галінах ведаў і практычнай дзейнасці), галіновыя (па асобнай галіне ведаў або навуцы), рэгіянальныя (пра пэўную краіну, горад) і персанальныя (пра пэўную асобу).
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |