Шаблон:Выбраны змест
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грунвальдская бітва, або Бітва пад Грунвальдам 15 ліпеня 1410 года — бітва паміж злучаным войскам Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага (Ягайла і Вітаўт) і войскам Дзяржавы Тэўтонскага ордэна (Ульрых фон Юнгінген), якая адбылася ў час Вялікай вайны (1409—1411) недалёка ад вёсак Грунвальд, Таненберг і Ладвігова (Усходняя Прусія, сучасная Польшча). Поўную перамогу, пасля цэлага дня сечы, узяло саюзнае войска Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/19/Test_Template_Info-Icon.svg/50px-Test_Template_Info-Icon.svg.png)
Гэты шаблон прызначаны для паказу аднаго з выбраных артыкулаў.
Навошта гэта трэба?
Для аўтаматычнай устаўкі апісанняў на Партал:Выбраны змест і Галоўную старонку.
Сюды ўключаюцца:
- выдатныя артыкулы
- пераможцы конкурсу Артыкулы года
- апошнія абраныя артыкулы
- найбольш прагляданыя абраныя артыкулы, гл. Аналіз колькасці праглядаў
![Схема ваенных пазіцый у пачатку бітвы](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/38/Grunwald_%28beginning%29_Lithuanian.svg/640px-Grunwald_%28beginning%29_Lithuanian.svg.png)
Палітычнае значэнне бітвы было вельмі важным у гісторыі Польскага Каралеўства і ВКЛ — была спынена нямецкая экспансія на прыбалтыйскія і ўсходнеславянскія землі і пакладзены пачатак палітычнаму заняпаду Тэўтонскага ордэна. Эканоміка ВКЛ атрымала выхад на балтыйскія гандлёвыя шляхі, а значыць, і ў Еўропу (далей…).