Міхалішкі (Астравецкі раён)
аграгарадок у Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
аграгарадок у Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Міха́лішкі[1] (трансліт.: Michališki, руск.: Михалишки) — аграгарадок у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Міхалішкаўскага сельсавета.
Аграгарадок
Міхалішкі
| ||||||||||||||||||||||
Насельніцтва 720 чал. (2006). Знаходзіцца за 35 км на паўночны ўсход ад Астраўца, за 41 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай; на аўтамабільнай дарозе рэспубліканскага значэння Р45.
Міхалішкі — былое мястэчка[2] гістарычнай Віленшчыны.
Тапонім «Міхалішкі» ўтварыўся ад прозвішча ўладальнікаў маёнтка Міхальскіх[3].
Першы пісьмовы ўспамін пра Міхалішкі як маёнтак ваяводы троцкага Рыгора Станкавіча Осціка датуецца 1518 годам[4]. З 1526 года маёнтак знаходзіўся ў валоданні Радзівілаў, потым Пронскіх, Я. Кенішкі. Станам на 1528 год у Міхалішках быў 71 двор. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) паселішча як цэнтр нягродавага староства[2] ўвайшло ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.
24 чэрвеня 1604 года Міхалішкі набыў Ян Цыпрыян Бжастоўскі, які ў 1622 годзе фундаваў тут кляштар аўгусцінаў. Пры кляштары дзейнічаў шпіталь. Сын Я. Ц. Бжастоўскага Цыпрыян Павел збудаваў у мястэчку касцёл Святога Міхаіла Арханёла.
Адам Кіркор у нарысе на польскай мове пад назвай «Краязнаўчыя вандроўкі па губерні Віленскай» ад 8 ліпеня 1855 г. піша наступнае:
«Мястэчка Міхалішкі колішняя ўласнасць гр. Бжастоўскага, над ракой Віліяй, уключае ў сябе 50 дамоў, мае прыгожы касцёлчык з могільнікам і шпіталем, яўрэйскую бажніцу, бровар, гасцінны дом і 8 шынкоў. Міхалішскі касцёл пад назвай Св. Міхала, фундаваны праз Цыпрыяна Паўла Бжастоўскага ў 1615 годзе, адноўлены ў 1820 годзе мясцовым пробашчам кс. Юзафам дэ Блокам. Унутры касцёл па-майстэрску аздоблены гіпсатурай работы Пензы, родам з Фларэнцыі, у 1620 годзе».
У 1669 кароль і вялікі князь Міхал Вішнявецкі надаў Міхалішкам прывілей, паводле якога новыя пасяленцы на 10 гадоў вызваляліся ад падаткаў, жыхары мелі свой суд, праводзілася 4 кірмашы ў год. У Вялікую Паўночную вайну ў маі 1705 года тут спыняўся цар маскоўскі Пётр I. У 1771 годзе мястэчка перайшло ў валоданне Ю. Пузыны.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Міхалішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні. У 1832 годзе, па здушэнні вызваленчага паўстання расійскія ўлады ліквідавалі аўгусцінскі кляштар. Станам на 1885 год у мястэчку дзейнічалі касцёл, сінагога, яўрэйская школа, працаваў бровар, праводзіліся кірмашы ў нядзелі.
У 1920 Міхалішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводства.
У 1939 Міхалішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Астравецкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 25 снежня 1962 да 6 студзеня 1965 Міхалішкаўскі сельсавет уваходзіў у склад Смаргонскага раёна.
У Міхалішках працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, бальніца, бібліятэка, дом культуры, пошта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.