From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнародная Сталінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» — ганаровая ўзнагарода СССР, заснаваная Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 снежня 1949 года. Памер прэміі складаў 100 тысяч рублёў.
Міжнародная Сталінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» | |
---|---|
Тып | прэмія міру[d] і прэмія[d] |
Заснаванне | 20 снежня 1949 |
Краіна | |
Колькасць узнагароджанняў | 45 |
Прэмія ўручалася з 1949 па 1955 год. Пасля XX з’езда КПСС, на якім першым сакратаром ЦК КПСС М. С. Хрушчовым быў зачытаны даклад «Аб кульце асобы і яго наступствах», Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 верасня 1956 года была перайменавана ў Міжнародную Ленінскую прэмію «За ўмацаванне міру паміж народамі». Пры гэтым медаль з выявай Старшыні Савета Міністраў СССР І. В. Сталіна была заменена на медаль з выявай заснавальніка СССР В. І. Леніна.
Нязменным старшынёй Камітэта па міжнародных сталінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі» быў савецкі фізік Д. В. Скабельцын.
Ініцыятыва заснавання прэміі абмяркоўвалася 17 снежня 1949 года на пасяджэнні Камітэта па распрацоўцы і арганізацыі правядзення мерапрыемстваў, звязаных з сямідзесяцігоддзем Сталіна. На гэтым пасяджэнні старшыня Камітэта М. М. Швернік агучыў прапанову «заснаваць 5-10 міжнародных Сталінскіх прэмій „За ўмацаванне міру паміж народамі“». Па словах В. М. Молатава, які ўдзельнічаў на пасяджэнні, пытанне аб прэміях «мае вялікае палітычнае значэнне не толькі для нашай краіны, але і для ўсяго свету. Ён будзе адлюстроўваць найбольш глыбокія думы і імкненні народных мас у цяперашні час, будзе адказваць жаданням усяго нашага народа»[1].
Характэрна, што на пасяджэнні кінарэжысёрам Г. В. Аляксандравым было выказана пажаданне, «каб першую прэмію прысудзілі таварышу Сталіну». На гэту прапанову зрабіў заўвагу А. І. Мікаян: «Сталінскую прэмію і яму ж прысуджаць?». У выніку Г. М. Малянкоў прапанаваў: «Прысуджаць будзе спецыяльны камітэт. Ён разгледзіць, можа быць, і будзе такая прапанова»[1].
У адпаведнасці з указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб заснаванні міжнародных Сталінскіх прэмій „За ўмацаванне міру паміж народамі“», якім былі заснаваны прэміі, «прэміі прысуджаюцца грамадзянам любой краіны свету, незалежна ад іх палітычных, рэлігійных і расавых адрозненняў, за выдатныя заслугі ў справе барацьбы супраць падпальшчыкаў вайны і за ўмацаванне міру». Указам было ўстаноўлена, што асобы, якія ўзнагароджваюцца міжнароднай Сталінскай прэміяй, атрымліваюць дыплом лаўрэата[2], залаты нагрудны медаль з выявай І. В. Сталіна[3], а таксама грашовую прэмію ў памеры 100 тысяч рублёў. Гэтым жа ўказам было ўстаноўлена, што прэміі «прысуджаюцца штогод у колькасці ад 5 да 10 прэмій Спецыяльным камітэтам па міжнародных сталінскіх прэміях, які ўтвараецца Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР з прадстаўнікоў дэмакратычных сіл розных краін свету» і прысуджэнне прэмій «Дзень народзінаў Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна — 21 снежня кожнага года». Першыя прэміі указ пастанавіў прысудзіць ў 1950 годзе.
Указ быў падпісаны 20 снежня 1949 года Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР М. М. Швернікам і сакратаром Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР А. Ф. Горкіным[4].
На 6 красавіка 1951 года Старшынёй камітэта быў Д. В. Скабельцын. Намеснікі Старшыні Камітэта: Га Мажо (Кітай), Луі Арагон (Францыя). Члены Камітэта: Джон Бернал (Англія), Пабла Нэруда (Чылі), Ян Дэмбоўскі (Польшча), Бернгард Келерман (Германія), Міхаіл Садавяну (Румынія), Аляксандр Фадзееў (СССР), Ілля Эрэнбург (СССР).
На 12 снежня 1953 года Старшынёй Камітэта быў Д. В. Скабельцын. Намеснікі Старшыні Камітэта Га Мажо (Кітай), Луі Арагон (Францыя). Члены Камітэта: М. Андэрсан-Нексе (Данія), Ян Дэмбоўскі (Польшча), Міхаіл Садавяну (Румынія), Аляксандр Фадзееў (СССР), Ілья Эрэнбург (СССР).
На 9 снежня 1955 года старшынёй Камітэта быў акадэмік АН СССР Д. В. Скабельцын. Намеснікі старшыні Камітэта: Га Мажо (Кітай), Луі Арагон (Францыя). Члены Камітэта: Ганна Зэгерс (ГДР), Антоніа Банфі (Італія), Джон Бернал (Англія), Пабла Нэруда (Чылі), Міхаіл Садавяну (Румынія), Сахіб Сінг Сакхей (Індыя), Ян Дэмбоўскі (Польшча), Рыгор Аляксандраў (СССР), Аляксандр Фадзееў (СССР), Ілья Эренбург (СССР).
Згодна з пастановай Камітэта па міжнародных сталінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі» ад 6 красавіка 1951 года «Аб прысуджэнні міжнародных Сталінскіх прэмій „За ўмацаванне міру паміж народамі“ за 1950 год»[5], прэмію атрымалі 7 лаўрэатаў:
Згодна з пастановай Камітэта па міжнародных сталінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі» ад 20 снежня 1951 года «Аб прысуджэнні міжнародных Сталінскіх прэмій „За ўмацаванне міру паміж народамі“ за 1951 год», прэмію атрымалі 6 лаўрэатаў:
Згодна з пастановай Камітэта па міжнародных сталінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі» ад 20 снежня 1952 года «Аб прысуджэнні міжнародных Сталінскіх прэмій „За ўмацаванне міру паміж народамі“ за 1952 год», прэмію атрымалі 7 лаўрэатаў:
Згодна з пастановай Камітэта па міжнародных сталінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі» ад 12 снежня 1953 года «Аб прысуджэнні міжнародных Сталінскіх прэмій „За ўмацаванне міру паміж народамі“ за 1953 год», прэмію атрымалі 10 лаўрэатаў:
Згодна з пастановай Камітэта па міжнародных сталінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі» ад 18 снежня 1954 года «Аб прысуджэнні міжнародных Сталінскіх прэмій „За ўмацаванне міру паміж народамі“ за 1954 год» прэмію атрымалі 9 лаўрэатаў:
Згодна з пастановай Камітэта па міжнародных сталінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі» ад 9 снежня 1955 года «Аб прысуджэнні міжнародных Сталінскіх прэмій „За ўмацаванне міру паміж народамі“ за 1955 год»[6] прэмію атрымалі 6 лаўрэатаў:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.