Лáсара Кáрдэнас дэль Рыа (ісп.: Lázaro Cárdenas del Río; 21 мая 1895-19 кастрычніка 1970) — мексіканскі палітычны дзеяч, генерал перыяду Мексіканскай рэвалюцыі (1910—1917) і прэзідэнт Мексікі (1934—1940). Прадстаўнік Мексіканскай рэвалюцыйнай партыі. Праводзіў левацэнтрысцкі курс: актывізаваў правядзенне аграрнай рэформы, умацаваў працоўнае заканадаўства і правы прафсаюзаў, гарантаваў правы жанчын і ўсеагульнае выбарчае права, развіваў агульнадаступную адукацыю і змагаўся з непісьменнасцю, нацыяналізаваў нафтавыя і чыгуначныя кампаніі.
Ласара Кардэнас | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Lázaro Cárdenas del Río | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Abelardo L. Rodríguez[d] | ||||||
Пераемнік | Мануэль Авіла Камача | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 мая 1895[1][2] |
||||||
Смерць |
19 кастрычніка 1970[1][2] (75 гадоў) |
||||||
Жонка | Амалія Салорсана[d] | ||||||
Дзеці | Cuauhtémoc Cárdenas Solórzano[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Род войскаў | Constitutional Army[d] | ||||||
Званне | Insano[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Кардэнас нарадзіўся 21 мая 1895 года ў небагатай сям'і крамніка. Атрымаў толькі пачатковую адукацыю, займаўся самаадукацыяй, калі працаваў чаляднікам у друкарні. Падчас Мексіканскай рэвалюцыі 1910—1917 гадоў ён браў удзел у барацьбе супраць дыктатуры Парфірыа Дыяса і быў прыхільнікам Плутарка Кальеса; атрымаў званне генерала (з 1928 — дывізіённы генерал).
У 1928 годзе Кардэнас быў прызначаны губернатарам Мічаакана, дзе праявіў сябе як саюзнік рабочых і прафсаюзных рухаў. У 1930—1931 гадах узначальваў выканкам кіруючай Нацыянальна-рэвалюцыйнай партыі. У 1931 годзе прызначаны міністрам унутраных спраў, а ў 1933 годзе — ваенным міністрам. У 1934 годзе пры падтрымцы Кальеса высунуўся ў прэзідэнты Мексікі. Пасля прыходу да ўлады, ён выслаў з краіны яе ранейшага «ценявога кіраўніка» Кальеса, які памылкова разлічваў, што Кардэнас стане яго марыянеткай.
Пасля заканчэння прэзідэнцкага тэрміна Кардэнас выйшаў у адстаўку ў 1940 годзе і з 1942 года займаў пасаду міністра нацыянальнай абароны Мексікі ў кабінеце Авілы Камача. У 1945 годзе ён выйшаў на пенсію. З канца 1940-х гадоў быў галоўнай фігурай Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай паратыі (назва НРП з 1946 года).
У 1961 годзе Кардэнас быў абраны старшынёй Сусветнага савета міру. Памёр 19 кастрычніка 1970 года ад раку.
Лаўрэат Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1955 года.
Сям’я
Кардэнас быў у шлюбе з Амаліяй Салорсана. Іх сын, Куатэмак Кардэнас, таксама стаў вядомым палітыкам, ён займаў пасаду мэра Мехіка і заснаваў Рэвалюцыйна-дэмакратычную партыю, адну з вядучых палітычных сіл у краіне.
Зноскі
- Alexander R. J. Lázaro Cárdenas // Lazaro Cardenas
- Lázaro Cárdenas // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.