From Wikipedia, the free encyclopedia
МіГ-29 (руск.: МиГ-29) (НАТА — Fulcrum) — шматмэтавы савецкі знішчальнік чацвёртага пакалення. Быў асноўным шматмэтавым знішчальнікам краін Варшаўскага дагавору і СССР на працягу 80-х гг. XX ст. Цяпер знаходзіцца на ўзбраенні многіх краін свету, у тым ліку і Беларусі.
МіГ-29 | |
---|---|
Тып | лятальны апарат наземнага базіравання[d], fourth-generation fighter[d], знішчальнік, air superiority fighter[d] і multi-role combat aircraft[d] |
Распрацоўшчык | Russian Aircraft Corporation MiG[d] |
Вытворца | Russian Aircraft Corporation MiG[d], Dux Factory[d] і Sokol[d] |
Першы палёт | 6 кастрычніка 1977 |
Пачатак эксплуатацыі | ліпень 1983[1] |
Эксплуатанты | Ваенна-паветраныя сілы Расійскай Федэрацыі, Algerian Air Force[d][2][3], Азербайджан[2][4], Бангладэш[2][4], Ваенна-паветраныя сілы СССР, Паветраныя сілы Украіны[d], Polish Air Force[d], Ваенна-паветраныя сілы ГДР[d] і Romanian Air Force[d] |
Адзінак выраблена | 1 600[5] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першыя напрацоўкі па праекце лёгкага франтавога знішчальніка новага пакалення былі пачаты ў СССР у канцы 60-х гадоў XX стагоддзя. У 1969 годзе быў аб'яўлены конкурс на распрацоўку такога самалёта. У ім узялі ўдзел канструктарскія бюро Сухога і Якаўлева, таксама Мікаяна і Гурэвіча. Пераможцам было прызнана ДКБ «МіГ». Першы палёт прататыпа быў ажыццёўлены 6 кастрычніка 1977, а серыйная вытворчасць пачалася ў 1982 годзе на базе маскоўскага заводу № 30 («Сцяг працы»).
У жніўні 1983 першыя серыйныя МіГ-29 пачалі паступаць у ВПС СССР. З пачатку 1985 першыя два авіяпалка на МіГ-29 дасягнулі аператыўнай гатоўнасці. У 1988 МіГ-29 быў упершыню прадстаўлены на міжнародным авіясалоне ў Фарнборо. Гэты тып знішчальнікаў актыўна пастаўляўся на экспарт у мноства краін. Было распрацавана і выпушчана мноства розных мадыфікацый, уключаючы палубныя знішчальнікі МіГ-29К. Усяго да 1991 было выраблена каля 800 МіГ-29.
Яшчэ ў 2009 годзе Міністэрства абароны Расіі прызнала, што каля 200 з 300 знішчальнікаў МіГ-29, якія знаходзяцца на ўзбраенні ВПС Расіі - не могуць падняцца ў паветра з-за карозіі хваставога апярэння. Пазней камісія ВПС устанавіла, што карозія хваставога апярэння ўразіла не менш за 80% усіх МіГ-29.[8]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.