From Wikipedia, the free encyclopedia
Мышыная ліхаманка — захворванне, якое вызываецца заражэннем хантавірусам ад мышападобнага грызуна (палявая мыш, палёўка рыжая (Myodes glareolus) і Myodes rufocanus, шэры пацук (Rattus norvegicus)), якое пашкоджвае ныркі і гемараідальныя вены. Іншыя назовы: гемарагічная ліхаманка з нырачным сіндромам (ГЛНС), гемарагічны нефрозанефрыт. Ускладненне хваробы выклікае ацёк лёгкіх, кровазліццё ва ўнутраныя органы, нырачную недастатковасць, разрыў ныркі і таксічны шок . Перанесеная хвароба пакідае ўстойлівы імунітэт[3].
Мышыная ліхаманка | |
---|---|
МКБ-10-КМ | A98.5 |
МКБ-9-КМ | 078.6[1][2] |
DiseasesDB | 5629 |
MedlinePlus | 001382 |
MeSH | D006480 |
Ад заражэння перасцерагае ахова ад забруджвання вады і ежы, прадухіленне дотыку да грызуноў і іх выдзяленняў. У якасці засцерагальных захадаў варта адмовіцца ад ужывання сырой вады, вады з невядомых крыніц і сапсаванай грызунамі ежы. Падчас працы на агародзе і догляду свойскай жывёлы карысна насіць ахоўнае адзенне і пальчаткі. Дзеля захавання чысціні варта мыць рукі перад ежай і трымаць харчовыя вырабы ў тары, абароненай ад пранікнення грызуноў. Таксама карысна забяспечваць непранікальнасць для грызуноў жытла і гаспадарчых будынкаў. У падвале і на дачы варта выкарыстоўваць атручаныя прынады і пасткі . Прыбіранне памяшканняў, дзе выявілі выдзяленні грызуноў, варта праводзіць у пальчатках і шматслаёвай марлевай павязцы абеззаражвальным вільготным сродкам. Адзенне, асабістыя рэчы і пасцельную бялізну ў такім выпадку прасушваюць на сонцы і затым з іх выбіваюць пыл. Таксама варта пазбягаць лову і трымання ў руках грызуноў і іх трупаў. Пры знаходжанні на прыродзе карысна ўнікаць зараснікаў травы і захоўваць запас ежы ў недаступным для мышэй месцы. Пры наведванні лесу варта пазбягаць начлегу ў стагу сена і закінутым будынку, як і выкарыстання для подсцілу леташняга сена і саломы[3].
Заражэнню спрыяе дотык да выдзяленняў (мача, кал, сліна) грызуноў, удыханне пылу з вядзяленнямі грызуноў і спажыванне забруджанай грызунамі сырой ежы (капуста, морква). Найчасцей заражэнне адбываецца ўвосень і ўлетку пры наведванні лесу, зборы грыбоў і ягад, паляванні, рыбалцы, працы ў агародзе і садзе і зборы ўраджаю. У халодную пару заражэнне становіцца магчымым у месцах захоўвання ежы і фуражу , жылых памяшканнях у сувязі з перасяленнем грызуноў[3].
Хвароба пачынаецца з павышэння тэмпературы да 39°C—40°С. Адзначаюцца галаўны і мышачны боль, смага і сухасць у роце. Часам пагаршаецца зрок. На другі дзень хваробы ўзнікаюць млоснасць і ваніты, якія нарастаюць у наступныя дні. Часта ўзнікае ікаўка. На скуры плечавога пояса і ў падпахавых ямках можа з'яўляцца гемарагічны сып у выглядзе дробных кровазліццяў. Здараюцца кровазліцці ў кан'юнктыву бялкоў вачэй і павелічэнне ломкасці капіляраў. Аб адначасным паражэнні нырак сведчыць боль у жываце і паясніцы, рэзкае змяншэнне колькасці мачы і прысутнасць у іх крыві. Таксама пашкоджанне нырак выяўляецца ў азызласці твару і ацёчнасці павекаў[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.