From Wikipedia, the free encyclopedia
Кіп Стывен Торн (англ.: Kip Stephen Thorne; нар. 1 чэрвеня 1940, Логан, штат Юта, ЗША) — амерыканскі фізік і астраном, адзін з галоўных сусветных экспертаў па агульнай тэорыі адноснасці. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 2017 года — за эксперыментальную рэгістрацыю гравітацыйных хваль.
Кіп Торн | |
---|---|
англ.: Kip Stephen Thorne | |
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1940[1][2][…] (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Маці | Элісан Каміш Торн[d] |
Род дзейнасці | фізік, астраном, пісьменнік, выкладчык універсітэта, астрафізік |
Навуковая сфера | фізіка і астраномія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | прафесар |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Джон Арчыбальд Уілер[6][7] |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Залаты медаль Нільса Бора[d] (2010) медаль Карла Шварцшыльда[d] (1996) прэмія Томала[d] (2016) прэмія Харві (2016) медаль Альберта Эйнштэйна[d] (2009) прэмія Шаа[d] (2016) прэмія Жоржа Леметра[d] (2016) прэмія памяці Рыхтмаера[d] (1992) ганаровы доктар Каталонскага політэхнічнага ўніверсітэта[d] (25 мая 2017) прэмія Ліліенфельда[d] (1996) прэмія Шаа па астраноміі[d] (2016) ганаровы доктар Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха[d] (2017) James Madison Medal[d] (2020) |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1973), замежны член РАН (1999).
Спецыяліст у галіне тэорыі гравітацыі, астрафізікі, квантавай тэорыі вымярэнняў. Блізкі сябар і калега памерлага Стывена Хокінга. Адзін з заснавальнікаў міжнароднага праекта пошуку гравітацыйных хваль LIGO.
У 1965 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі (PhD) у Прынстанскім універсітэце. З 1991 года Фейнманаўскі прафесар Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута, член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1972), член Вучонага савета НАСА. У 2009 годзе сышоў у адстаўку, застаючыся ганаровым Фейнманаўскім прафесарам Калтэха, засяродзіўшыся на працы над падручнікам агульнай фізікі, папулярнымі кнігамі і фільмамі[8].
11 лютага 2016 года адным з чатырох фізікаў прадстаўляў калабарацыю LIGO на прэс-канферэнцыі, прысвечанай адкрыццю гравітацыйных хваль.
Аўтар і рэдактар кніг па тэорыі гравітацыі і астраноміі высокіх энергій. У 1973 годзе напісаў сумесна з Джонам Уілерам і Чарльзам Мізнерам кнігу «Гравітацыя», якая стала класічнай, падручнік-манаграфію па агульнай тэорыі адноснасці[9].
У 1977 годзе сумесна з Ганнай Жыткоў з Кембрыджскага ўніверсітэта высунуў здагадку аб існаванні гіпатэтычнага зорнага аб’екта: чырвонага гіганта з нейтроннай зоркай у якасці ядра — так званы аб’ект Торна-Жыткоў. Першы кандыдат у такія аб’екты, які атрымаў абазначэнне HV 2112, быў адкрыты ў 2014 годзе.
У 1988 годзе апублікаваў з суаўтарамі ў часопісе Physical Review Letters артыкул «Wormholes, time Machines, and the Weak Energy Condition»[10], у якой паказаў, што пабудова машыны часу не супярэчыць тэорыям, прынятым у цяперашні час навуковай супольнасцю.
У 1994 годзе апублікаваў кнігу для шырокага кола чытачоў «Чорныя дзіркі і зморшчыны часу. Дзёрзкая спадчына Эйнштэйна», перакладзеную на шэсць моў[11].
Аўтар ідэі (сумесна з Ліндай Обст) навукова-фантастычнага фільма «Інтэрстэлар» рэжысёра Крыстафера Нолана, які выйшаў на экраны ў 2014 годзе. Ідэя фільма, у якім сучасныя фізічныя тэорыі становяцца асновай сюжэту, з’явілася ў Торна ў сярэдзіне 2000-х гадоў. З гэтай ідэяй ён першапачаткова звярнуўся да Стывена Спілберга, які зацікавіўся ідэяй фільма і запрасіў у якасці сцэнарыста Джонатана Нолана. Пасля разрыву адносін Спілберга са студыяй Universal рэжысёрам карціны стаў Крыстафер Нолан, а Торн стаў навуковым кансультантам і выканаўчым прадзюсарам карціны[12][13].
Ганаровы доктар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава (1981)[14]. У 2001 годзе быў узнагароджаны ганаровай ступенню ад Універсітэта Глазга[15].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.