From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песні Еўрабачанне (англ.: Eurovision Song Contest, фр.: Concours Eurovision de la Chanson)[1] — штогадовы конкурс, які праводзіцца сярод краін-членаў Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU). Ад кожнай краіны-члена ЕВС выступае выканавец, ці група (не больш за 6 чалавек). Пасля гэтага адбываецца галасаванне тэлегледачоў і журы ў прапорцыі 50/50. Конкурс распачаўся ў 1956 годзе і з тых часоў з’яўляецца адной з самых працяглых тэлевізійных праграм у свеце[2]. Ён таксама з’яўляецца адным з найбольш папулярных неспартыўных мерапрыемстваў з аўдыторыяй 100 000 000 і 600 млн на міжнародным узроўні (у апошнія гады)[3][4]. Еўрабачанне таксама транслюецца за межамі Еўропы ў такіх месцах, як Аргенціна, Аўстралія, Бразілія, Канада, Кітай, Калумбія, Егіпет, Індыя, Японія, Іарданія, Мексіка, Новая Зеландыя, Філіпіны, Паўднёвая Карэя, Тайвань, Тайланд, ЗША, Уругвай і Венесуэла нягледзячы на тое, што яны не з’яўляюцца членамі ЕВС[5][6][7]. З 2000 года конкурс таксама транслюецца і ў Інтэрнэце, з аўдыторыяй у 74 000 людзей у амаль 140 краінах (2006 год)[8].
Конкурс песні Еўрабачанне | |
---|---|
Жанр | Конкурс песні |
Аўтар(ы) | Марсель Безансон |
Вытворчасць | Еўрапейскі вяшчальны саюз |
Кампазітар | |
Краіна вытворчасці | Спіс краін-удзельніц |
Мова |
англійская французская |
Колькасць выпускаў | 59 |
Першы выпуск | 24 мая 1956 |
Вытворчасць | |
Працягласць |
2 г. 30 хв. (паўфіналы) 3 г. 30 хв. (фінал) |
Вяшчанне | |
Тэлеканал(ы) | Eurovision |
Фармат выявы |
576i (SDTV) (1956–цяп. час) 720p (HDTV) (2003–цяп. час) 1080i (HDTV) (2007–цяп. час) 4K (UHDTV) (2013–цяп. час) |
Спасылкі | |
eurovision.tv |
Шмат удзельнікаў конкурсу сталі сусветна вядомымі спявакамі. Сярод іх можна вылучыць Даменіка Мадун’я, які заняў трэцяе месца з песняй «Nel blu dipinto di blu» у 1958 годзе, група ABBA, якая перамагла ў конкурсе ад Швецыі ў 1974 годзе з песняй «Waterloo», Селін Дыён, якая выйграла конкурс, прадстаўляючы Швейцарыю ў 1988 годзе з песняй «Ne partez pas sans moi»[9][10] і іспанец Хуліа Іглесіяс, які заняў чацвёртае месца ў 1970 годзе.
Уладальнікам усёй інтэлектуальнай уласнасці, якая вырабляецца ў рамках конкурсу, з’яўляецца Еўрапейскі вяшчальны саюз.
У 1950 годзе ў спустошанай вайной Еўропе быў адноўлены Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU). Штаб-кватэра арганізацыі была створана ў Швейцарыі. Там жа створаны і адмысловы камітэт, каб шукаць шляхі культурнага аб’яднання краін Еўропы праз "лёгкія забаўляльныя праграмы". На пасяджэнні камітэта, якое адбылася ў адбылася ў Манака ў студзені 1955 года, генеральны дырэктар Швейцарскага тэлебачання і старшыня камітэта Марсель Безансон прапанаваў ідэю міжнароднага песеннага конкурсу, дзе будуць удзельнічаць усе краіны Еўропы.[11][12].Конкурс быў заснаваны накшталт музычнага фестываля ў Сан-Рэма (Італія).
Канцэпцыя конкурса, якая больш вядома пад назвай "Гран-пры Еўрабачанне" была адзначана Генеральнай Асамблеяй ЕВС на пасяджэнні, якое адбылося ў Рыме 19 кастрычніка 1955. У гэты час было вырашана, што першы конкурс адбудзецца вясной 1956 года ў Лугана, Швейцарыя. Назва "Еўрабачанне" было ўпершыню выкарыстана ў адносінах да тэлевізійнай сеткі ЕВС брытанскім журналістам Джорджам Кемпі ў лонданскай газетце "Evening Standard" ў 1951 годзе.[11]
Першы конкурс быў праведзены ў горадзе Лугана, Швейцарыя, 24 мая 1956 года. У гэтым конкурсе ўдзельнічалі 7 краін, кожная з якіх прадставіла па 2 песні. Гэта быў адзіны конкурс у гісторыі "Еўрабачання", у якім ад адной краіны было выканана больш за 1 песню. З 1957 года ад кожнай краіны-ўдзельніцы было дазволена выконваць толькі адну песню. Першай пераможцай конкурса "Еўрабачанне" стала прымаючая краіна, якую прадстаўляла Ліз Асія.[13]
У гэты час былі зацвержаны англа- і франкамоўная назвы конкурса Eurovision Song Contest і Concours Eurovision de la Chanson. Першай назвай сталі карыстацца ўсе краіны, акрамя Францыі, Бельгіі і Люксембурга.
За шмат гадоў фармат конкурса неаднаразова змяняўся, нягледзячы на тое, што асноўныя прынцыпы заўсёды былі няпераменнымі: краіны прадстаўляюць песні, якія спяваюцца ў тэлевізійнай праграме і перадаюцца па сетцы Еўрабачання адначасова для ўсіх краін-удзельніц.[14]
Трансляцыю конкурса ў кожнай дзяржаве ажыццяўляе спецыяльная тэлекампанія, якая атрымала дазвол ад ЕВС. Паколькі трансляцыя была і ёсць прамой, то пасля выканання ўсіх песень адбываецца галасаванне тэлегледачоў і журы (у розныя годы маглі быць толькі тэлегледачы, ці толькі журы). У канцы конкурса, абвяшчаецца пераможца - краіна, якая набрала найбольшую колькасць балаў.
Часцей за ўсё вядучымі конкурсу з’яўляюцца 2 чалавекі, але першыя конкурсы вяліся толькі адным вядучым (вядучай). Паколькі "Еўрабачанне" - адзін з самых папулярных шоу у свеце, то тэлекампанія-арганізатар конкурса ў рэкламных роліках, ці канцэпцыі самога конкурса найлепш разгарнуць тэму гісторыі і культуры прымаючай краіны, каб стымуліраваць развіццё мясцовага турызму.
Паміж песнямі і абвяшчэннем вынікаў галасавання, адбываецца т.з. "інтэрвал-акт", падчас якога выступаюць ці пераможцы мінулага года, ці сусветна вядомыя сяпвакі прымаючай краіны.[15][16]
Традыцыйнай музычнай тэмай конкурса "Еўрабачанне" стаў урывак з музычнага твора "Te Deum" Марка Антуана Шарпанц'е. Фінал "Еўрабачання" традыцыйна адбываецца ў суботу вечарам, але першыя конкурсы даволі часта праводзіліся і ў іншыя месяцы і дні тыдня (чацвер — 1956 год).[17] and as early as March.[18]
Любая краіна-ўдзельніца, якая ўваходзіць у Еўрапейскі вяшчальны саюз (нават, калі яна знаходзіцца за межамі Еўропы) можа прыняць удзел у конкурсе. Такімі краінамі з’яўляюцца Марока (паўночна-афрыканская краіна), якая прымала ўдзел у конкурсе ў 1980 годзе, і Ізраіль, які да сённяшніх часоў кожны год адпраўляе ўдзельнікаў на конкурс.
Год | У конкурсу першы раз удзельнічае: |
---|---|
1956 | Бельгія, Францыя, Германія1., Італія, Люксембург, Нідэрланды, Швейцарыя |
1957 | Аўстрыя, Данія, Вялікабрытанія |
1958 | Швецыя |
1959 | Манака |
1960 | Нарвегія |
1961 | Фінляндыя, Іспанія, Югаславія |
1964 | Партугалія |
1965 | Ірландыя |
1971 | Мальта |
1973 | Ізраіль |
1974 | Грэцыя |
1975 | Турцыя |
1980 | Марока |
1981 | Кіпр |
1986 | Ісландыя |
1993 | Боснія і Герцагавіна, Харватыя, Славенія |
1994 | Эстонія, Венгрыя, Літва, Польшча, Румынія, Расія, Славакія |
1998 | Македонія |
2000 | Латвія |
2003 | Украіна |
2004 | Албанія, Андора, Беларусь, Сербія і Чарнагорыя |
2005 | Балгарыя, Малдова |
2006 | Арменія |
2007 | Грузія, Сербія, Чарнагорыя, Чэхія |
2008 | Азербайджан, Сан-Марына |
2015 | Аўстралія |
Кожная краіна павінна прадставіць адну песню за адно выступленне. Адзіным выключэннем з гэтага быў першы конкурс 1956 года (2 пенсі ад кожнай краіны). На дадзены момант, для ўдзельнікаў "Еўрабачання" існуе правіла, згодна з якім песня канкурсант не можа быць апублікавана раней дазволенай даты (1 кастрычніка). Краіны маюць права самастойна вырашаць спосаб выбару прадстаўніка і пенсі, але ЕВС заклікае да правядзення публічнага галасавання, бо гэта стварае больш адкрытасці.
Незалежна ад метаду, які выкарыстоўваецца для выбару песні, яна павінна быць дапрацавана і прадстаўлена ў EBU да пэўнага тэрміна (часцей - да сярэдзіны сакавіка).
Большая частка выдаткаў на правядзенне конкурсу пакрыта камерцыйнымі спонсарамі і ўзносамі ад іншых краін-удзельніц. Конкурс лічыцца ўнікальнай магчымасцю для развіцця турызму ў прымаючай краіне. У 2005 годзе Украіна адмяніла свае патрабаванне наконт візы для турыстаў з ЕС з-за правядзенне конкурса ў Кіеве.[19]
Падрыхтоўка да мерапрыемства пачынаецца праз некалькі тыдняў пасля таго, як пройдзе папярэдні конкурс. Кожная краіна павінна абраць горад і пляцоўку, дзе будуць праходзіць канцэрты і астатнія мерапрыемствы "Еўрабачання".
Двумя найбуйнейшымі пляцоўкамі ў гісторыі конкурса былі стадыён "Parken" ў Капенгагене (38,000 чалавек; 2001 год) і "Esprit Arena" ў Дзюсельдорфе (36,500 чалавек, 2011 год). Самы маленькі горад, які прымаў у сябе "Еўрабачанне - ірландскі Мілстрыт (1993 год). Насельніцтва горада складае ўсяго 1,500 чалавек, а на сам конкурс прыехала значна больш людзей.[20]
Сучасны лагатып быў створаны ў 2004 годзе, падчас конкурса ў Турцыі, з мэтай стварэнне паслядоўнай візуальнай ідэнтычнасці. Сцяг прымаючай краіны знаходзіцца ў самым цэнтры агульнага лагатыпу. Разам з тым, кожны раз, краіна, што прымае конкурс стварае свой асабілвы дызайн і слоган. Графічная тэма і дэвіз конкурса аб'яўляюцца ЕВС і мясцовай тэлекампаніяй, што займаецца арганізацыяй конкурсу.
Тэрмін "Еўратыдзень" ("Eurovision Week") выкарыстоўваецца для абазначэння тыдня, падчас якога адбываецца конкурс. Еўратыдзень уключае ў сябе некалькі рэпетыцый, прэс-канферэнцый, а таксама розных мерапрыемстваў іншага плану. якія арганізоўваюцца рознымі грамадскімі арганізацыямі.
Падчас Еўратыдня, каардынацыю мерапрыемстваў і дзейнасці ўдзельніка ажыццяўляе кіраўнік дэлегацыі. У склад самой дэлегацыі ўваходзяць сам выканавец (група), аўтары слоў і музыкі да песні, афіцыйная прэса, а таксама дырыжор (у гады, калі на Еўрабачанні быў аркестр). Акрамя гэтага, у склад дэлегацыі можа ўваходзіць і каментатар.
Часцей за ўсё, дэлегацыі прыбываць на конкурс за 2 тыдні да пачатку, каб правесці ўсе рэпетыцыі і прэс-канферэнцыі. Кожная краіна мае прва на 2 рэпетыцыі. Краіны, які ўдзельнічаюць у першым паўфінале, праводзяць рэпетыцыі з нядзелі да серады, у другім - з чацвярга па нядзелю. Таксама ў суботу і нядзелю, праводзяць свае рэпетыцыі і краіны-фіналісткі. Пасля рэпетыцыі, удзельнікі ад кожнай краіны сустракаюцца з сваім мастацкім кіраўніком у спецыяльным пакоі, дзе глядзяць відэа з рэпетыцыі, абмяркоўвачы ракурсы, асвятленне і харэаграфію, для таго, каб паспрабаваць дасягнуць максімальна эстэтычнага эфекту на тэлебачанні. У гэты момант кіраўнік дэлегацыі можа патрабаваць ад арганізатараў усё, што неабходна для выканання. Пасля гэтай сустрэчы, дэлегацыя праводзіць прэс-канферэнцыю, на якой акрэдытаваныя журналісты задаюць пытанні. Рэпетыцыі і прэс-канферэнцыі адбываюцца пралельна. Так, адна краіна праводзіць сваю прэс-канферэнцыю, у той час як наступная ў зале рэпетыцыі. Перад паўфіналам і фіналам праводзіцца 3 рэпетыцыі (2 пробныя і 1 генеральная). Паколькі часта адбываецца так, што квіткоў на сам конкурс не хапае, было прынята рашэнне прадаваць квіткі і на генеральныя рэпетыцыі, падчас якіх свае адзнакі выстаўляе прафесійнае журы ў кожнай краіне (з 2008 года).
У панядзелак т.зв. Еўратыдня. мер горада-гаспадара Еўрабачання арганізоўвае спецыяльны прыём, куды запрашаюцца ўсе ўдзельнікі і журналісты. Дадзенае мерапрыемства звычайна праводзіцца ў будынку мерыі (2010 год), ці іншым буйным будынку горада. Акрамя гэтага, кожная краіна можа арганізаваць свае персанальныя вечарыны, з мэтай папулярызацыі свайго ўдзельніка. Усе вечарыны краін адбываюцца ў спецыяльным Еўраклубе. Вечарыны ў ім адбываюцца кожны дзень на тыдні.
Конкурс Еўрабачанне ўжо доўгі час з’яўляецца аб'ектам спрэчак адносна стылю і якасці музычнага матэрыялу, што на ім выконваецца. Некаторыя з краін спрабуюць з дапамогай конкурса адлюстраваць сваю нацыянальную культуру. Даволі часта такія песні займаюць высокія месцы і нават перамагаюць (украінская спявачка Руслана ў 2004 годзе; Сертаб Эрэнер з Турцыі ў 2003 і г.д.), але вельмі часта такія песні і выступаюць вельмі дрэнна (Аляксандра і Канстанцін ад Беларусі ў 2004 годзе).
Часцей за ўсё, на Еўрабачанні гучаць песні з жанру поп-музыкі (у апошні час вельмі часта стаў гучаць і еўрадэнс). Гэта найбольш папулярныя ў еўрапейскай аўдыторыі жанры. Іншыя, такія як рэп, хард-рок, класіка вельмі рэдка займаюць добрыя месцы. Выключэннем з гэтага стала фінская група "Лордзі", якая перамагла на конкурсе песні Еўрабачанне ў 2006 годзе.
Асабліва балючай тэмай для Еўрабачання з даўніх часоў з’яўляецца т.зв. "суседскае галасванне" - практыка галасання краінамі згодна з геаграфічным ці палітычным становішчам. Вельмі часта адбываецца і сітуацыя, калі дыяспары, што жывуць у іншай краіне, дапамагаюць сваёй радзіме. У гэтым выпадку вельмі паказальны прыклад Турцыі, якая амаль заўсёды атрымлівае высокія балы ад Германіі, Бельгіі, Нідэрландаў і Францыі — краін з максімальнай колькасцю турэцкага насельніцтва ў Еўропе. Традыцыйныя і гістарычныя сувязі таксама маюць заўважны ўплыў, напр. Мальта, якая некаторы час была часткай Брытанскай імперыі, рэгулярнае дае самыя высокія адзнакі Вялікабрытаніі, ад якой таксама атрымала больш балаў, чым ад якой іншай дзяржавы.[21]
{{cite news}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher=
(даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.