![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6a/Covellite-USA.jpg/640px-Covellite-USA.jpg&w=640&q=50)
Кавелін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кавелі́н, меднае індыга, блакітная медзь — мінерал класа сульфідаў, сульфід медзі, CuS. Мінерал апісаны ў 1832[1] годзе. Названы ў гонар італьянскага мінералога Н. Кавелі (італ.: Niccolo Covelli)[1].
Кавелін | |
---|---|
![]() | |
Формула | CuS |
Прымесь | Fe, Se, Ag, Pb |
Сінгонія | гексаганальная |
Колер | індыгава-сіні да сінявата-чорнага |
Колер рысы | бліскучы металічна-шэры да чорнага |
Бляск | паўметалічны цьмяны |
Празрыстасць | непразрысты |
Цвёрдасць | 1,5—2 |
Спайнасць | дасканалая па {0001} |
Шчыльнасць | 4,6—4,76 г/см³ |
![]() |
Кавелін на Вікісховішчы |
---|
У складзе кавеліну да 66,4 % медзі, дамешкі жалеза, часам свінцу, селену, серабра. Крышталізуецца ў гексаганальнай сінгоніі. Утварае плямістыя сажыстыя агрэгаты, скарынкі, зрэдку — тонкія таблітчастыя крышталі. Колер індыгава-сіні да сінявата-чорнага. Бляск паўметалічны, цьмяны. Цвёрдасць 1,5—2 па шкале Моаса. Шчыльнасць 4,6—4,76 г/см³. Крохкі.
Кавелін утвараецца ў меднарудных радовішчах у зонах другаснага сульфіднага абагачэння пры замяшчэнні халькапірыту, барніту і хальказіну. Зрэдку мае гідратэрмальнае паходжанне. На паверхні няўстойлівы і ў выніку акіслення пераўтвараецца ў кіслародныя злучэнні медзі — купрыт, азурыт, малахіт[1].
Месцараджэнні кавеліну ў Расіі, Германіі, Аўстрыі, Сербіі, Італіі, Марока, Аргенціне, ЗША[1].