From Wikipedia, the free encyclopedia
Купры́т, чырвоная медная руда — мінерал класа прыродных аксідаў, аксід медзі Cu2O. Упершыню апісаны ў 1845 годзе[1].
У склад мінерала ўваходзяць 88,8 % медзі, 11,2 % кіслароду[1]. Дамешкі цынку, жалеза, волава, свінцу, кадмію.
Крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Утварае шчыльныя агрэгаты. Крышталі празрыстыя і паўпразрыстыя, маюць чырвоны колер з адценнямі. Цвёрдасць 3,5—4 па шкале Моаса. Шчыльнасць 6,1 г/см³. Крохкі.
Утвараецца ў верхніх акісленых частках медных жыл. Радовішчы купрыту ў Германіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Казахстане, Перу, Расіі (на Урале і Алтаі[1]), Чылі і інш.
Купрыт выкарыстоўваецца ў якасці руды на медзь.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.