Заблудаў
горад у Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Заблу́даў (польск.: Zabłudów) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Беластоцкага павета Падляскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Заблудаў. Знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад Беластока, на захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Колькасць насельніцтва — 2,4 тыс. чал. (2005)
Гісторыя сённяшняга Заблудава пачынаецца перад 1483 годам, калі кіеўскі ваявода Іван Хадкевіч атрымаў ад вялікага князя літоўскага вялікі абшар пушчаў паміж рэкамі Наравам і Супраслю. Мясціна гэтая размешчаная ў даліне рэчцы Рудні, якую раней звалі Мялецінкай. У 1483 годзе адбылося нашэсце крымскага хана Гірэя на паўднёвыя землі Вялікага Княства Літоўскага і было яно трагічным для кіеўскага ваяводы. Ён быў узяты ў палоні і загінуў. Усё ж вялікі князь не забыліся пра сям'ю свайго заслужанага падданага. Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Стары пацвярджае наданні Хадкевічам і сыну ваяводы Івана — Аляксандру Хадкевічу даручае пасаду новагародскага ваяводы. Аляксандр Хадкевіч засноўвае горад на паўднёвым захадзе за Блудаўскай пушчай (адсюль назва) і ўзводзіць у ім свой палац.
У 1533 годзе Заблудаў атрымлівае гарадскія правы.
У 1549 годзе памірае Аляксандр Хадкевіч. Заблудаў пераходзіць у спадчыну яго сыну Рыгору Хадкевічу. Горад разрастаецца, наваколле яго заселенае. У 1563 годзе тут паўстаюць царква і касцёл і пры іх школка для дзяцей. Прыбываюць у Заблудаў маскоўскія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. Тут яны прыступілі да працы. У сакавіку 1569 года закончылі друкаваць «Евангелле Вучыцельнае». У Заблудаве быў надрукаваны яшчэ «Псалтыр з Часаслоўцам».
Гетман Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч дажыў да канца сваіх дзён у Заблудаве. Яго воляй было, каб пасля смерці цела яго пакоілася ў катакомбах Дабравешчанскага сабора ў Супраслі. Так і сталася.
Згодна з умовамі Люблінскай уніі (1569) апынуўся ў складзе Каралеўства Польскага. З 1598 года і да пачатку XIX стагоддзя — ва ўладанні біржанска-дубінкаўскай галіны роду Радзівілаў, пры якіх ператварыўся ў значны асяродак Рэфармацыі. 7 красавіка 1654 года атрымаў герб «у блакітным полі срэбны алень, паміж рагамі якога срэбны герб „Касцеша“, на алені залатая гунька з чорным аднагаловым арлом»[2]. У 1659 годзе ўпершыню згадваецца Заблудаўскі Успенскі манастыр. У другой палове XVII стагоддзя пры манастыры дзейнічалі школа, бібліятэка і шпіталь.
Гісторыя ўпісала ў Заблудаў буйны на Падляшшы ў XVII стагоддзі кальвінскі збор і школу пад апекай Хадкевічавага спадчынніка гетмана Януша Радзівіла. Шведскі патоп і звязаныя з ім ваенныя дзеянні знішчылі Заблудаў. Аб тых часах цяпер сведчаць адно магутныя дубы ў колішнім палацавым парку, зарослая чаротам сажалка і некалькі мураваных збудаванняў у мястэчку.
У 1695—1744 гадах горад знаходзіўся ў складзе Нойбургскіх маёнткаў. З сярэдзіны XVIII стагоддзя Заблудаўскі манастыр пачаў занепадаць (скасаваны ў 1824 годзе).
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 года — у складзе Расійскай імперыі; мястэчка Беластоцкага павета Гродзенскай губерні[3]/
З 1921 года — у складзе Польскай Рэспублікі.
З лістапада 1939 года — у складзе БССР. У 1940—1941 і 1944 гадах — цэнтр Заблудаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. У 1941—1944 гадах знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Заблудаў Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1965 годзе ў мястэчку адбыўся Заблудаўскі цуд.
З XVI стагоддзя ў Заблудаве пачалі сяліцца яўрэі, якія пад канец XIX стагоддзя складалі 60 % жыхароў мястэчка. Гэтую супольнасць ліквідавалі нацысты ў час нямецкай акупацыі (каля 1,4 тысяч чалавек вывезлі да лагера смерці ў Трэблінцы ў 1942 годзе). Увогуле, у час Другой сусветнай вайны мястэчка знішчылі на 50 %; прыкладам, 24 чэрвеня 1941 года спалілі найбольш каштоўны здабытак Заблудава — вялікую драўляную сінагогу 1646 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.