былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
За́балацкі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Забалацце.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Расненскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расненскім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года ў Мсціслаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 18 лістапада 1966 года ў склад сельсавета з Доўгавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Бескаўка, Васількова, Падказелле і Пятрыгі), з Ходасаўскага сельсавета — вёска Курслабуты[1]. 6 красавіка 1973 года скасавана вёска Курслабуды[2], у 1977 годзе — хутар Вільгусовічы[3], 29 мая 1984 года — вёска Падказелле[4]. 22 лютага 2012 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ходасаўскага сельсавета[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 462 чалавекі[6], з іх 97,8 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,4 % — украінцы[7].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: Бескаўка, Васількова, Ваўкаўцы, Забалацце, Карпісонаўка, Лыкінка, Міхайлава, Прыбярэжжа, Пятрыгі, Ракітанка, Чорная Сасна, Юшкавічы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.