Remove ads
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Хо́дасаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Ходасы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Лапацінскі сельсавет у складзе Мсціслаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Лапаціна. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавета перанесены на станцыю Ходасы, сельсавет перайменаваны ў Ходасаўскі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Мсціслаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 18 лістапада 1966 года ў склад новаўтворанага Мушынскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Барысаўка, Валоўнікі, Вяркееўшчына, Добрае, Дубейкава, Дуброўка, Залачэва, Каменка, Лапаціна і Мушына), у склад Забалацкага сельсавета — вёска Курслабуты, у склад сельсавета з Мазалаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Бязводзічы, Зялёная Дуброва, Пабеда, Суш, Туроўка і Шэйкі)[1]. Напачатку 1970-х гадоў цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ходасы. 24 лютага 1982 года ў склад сельсавета з Доўгавіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Пячкавічы, Старынка і Ясьманава)[2]. 26 красавіка 1982 года скасавана вёска Туроўка[3].
Да 2012 года ў склад сельсавета ўваходзіла 13 населеных пунктаў: Бязводзічы, Бялынец, Кісялёўка, Краснае, Пабеда, Пячкавіцкі ільнозавод, Пячкавічы, Старынка, Сычоўка, Усполле, Ходасы, Шэйкі і Ясьманава.
22 лютага 2012 года ў склад сельсавета былі перададзены ўсе населеныя пункты — Бескаўка, Васількова, Ваўкаўцы, Забалацце, Карпісонаўка, Лыкінка, Міхайлава, Прыбярэжжа, Пятрыгі, Ракітанка, Чорная Сасна, Юшкавічы — ліквідаванага Забалацкага сельсавета[4].
Станам на 2016 год на тэрыторыі сельсавета 25 населеных пунктаў, у т.л. 20 жылых. Аграгарадкі Забалацце і Ходасы, пасёлак Пячкавіцкі ільнозавод і вёскі Бескаўка, Бязводзічы, Бялынец, Васількова, Ваўкаўцы, Карпісонаўка, Кісялёўка, Краснае, Лыкінка, Міхайлава, Пабеда, Прыбярэжжа, Пятрыгі, Пячкавічы, Ракітанка, Старынка, Сычоўка, Усполле, Чорная Сасна, Шэйкі, Юшкавічы, Ясьманава. Плошча тэрыторыі сельсавета складае 23075,01 га.
23 снежня 2016 года скасавана вёска Карпісонаўка[5].
28 снежня 2018 года пасёлку Пячкавіцкі ільнозавод нададзены статус вёскі[6].
На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца 2 сельгасарганізацыі: ААТ «Забалацце-аграстандарт», ААТ «Мсціслаўскі Райаграпрамтэхзаб».
На тэрыторыі аграгарадка Ходасы размешчаны: ДУА «Ходасаўская сярэдняя школа», ДУА «Ходасаўскі яслі-сад», Ходасаўскі СДК, Ходасаўская сельская бібліятэка, філіял музычнай школы, Ходасаўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, аддзяленне сувязі, комплексна-прыёмны пункт, філіял «Мсціслаўскі райпалівазбыт», размеркавальныя склады Мсціслаўскага райпа, чыгуначная станцыя Ходасы, ДУА «Вучэбна-курсавы камбінат Мсціслаўскага райсельгасхарчу», аўтазаправачная станцыя № 10 Крычаўнафтапрадукт, Ходасаўскае лясніцтва, участак Мсціслаўскага УКВП «Жылкамгас», участак УКВП «Водаканал», а таксама 5 крам Мсціслаўскага райпа, 1 крама Мсціслаўскага хлебазавода і 5 крам індывідуальных прадпрымальнікаў.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 2416 чалавек[7], з іх 95,0 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 0,6 % — украінцы[8].
Станам на 2016 год колькасны склад насельніцтва сельсавета — 2679 чалавек, у т.л. дашкольнікаў — 137, школьнага ўзросту — 204, працаздольнага ўзросту — 1545, пенсіянераў — 793; у аг. Ходасы агулам насельніцтва — 1795, дашкольнікаў — 100, школьнікаў — 136, працаздольнага ўзросту — 1074, пенсіянераў — 485; у аг. Забалацце агулам насельніцтва — 330, дашкольнікаў — 22, школьнікаў — 35, працаздольнага ўзросту — 199, пенсіянераў — 74.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 2043 чалавекі[9].
№ п/п | Найменне населенага пункта | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2019 |
1 | аг. Ходасы | 1914 | 1822 | 1816 | 1795 | 1786 | 1454 |
2 | аг. Забалацце | 350 | 344 | 351 | 330 | 319 | 261 |
3 | в. Усполле | 258 | 251 | 253 | 234 | 230 | 186 |
4 | в. Краснае | 77 | 72 | 65 | 61 | 54 | 34 |
5 | п. Пячкавічы | 59 | 50 | 48 | 46 | 40 | 15 |
6 | в. Бялынец | 49 | 38 | 34 | 32 | 27 | 13 |
7 | в. Старынка | 45 | 41 | 39 | 38 | 32 | 16 |
8 | в. Сычоўка | 33 | 23 | 19 | 17 | 14 | 0 |
9 | в. Пятрыгі | 26 | 25 | 23 | 23 | 17 | 8 |
10 | в. Лыкінка | 20 | 19 | 17 | 16 | 11 | 12 |
11 | в. Міхайлава | 17 | 18 | 16 | 13 | 10 | 9 |
12 | в. Ракітанка | 16 | 17 | 15 | 14 | 12 | 11 |
13 | в. Пабеда | 14 | 12 | 12 | 9 | 14 | 0 |
14 | в. Ясьманава | 13 | 12 | 9 | 9 | 6 | 2 |
15 | в. Бескаўка | 12 | 12 | 11 | 8 | 6 | 5 |
16 | в. Пячкавіцкі ільнозавод | 11 | 10 | 10 | 8 | 8 | 10 |
17 | в. Бязводзічы | 9 | 9 | 9 | 9 | 8 | 3 |
18 | в. Шэйкі | 8 | 8 | 7 | 7 | 6 | 0 |
19 | в. Кісялеўка | 5 | 5 | 5 | 5 | 4 | 3 |
20 | в. Чорная Сасна | 4 | 3 | 3 | 3 | 3 | 1 |
21 | в. Прыбярэжжа | 1 | 1 | 0 | 0 | 0 | 0 |
22 | в. Юшкавічы | 1 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
23 | в. Воўкаўка | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
24 | в. Васількова | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 |
25 | в. Карпісонаўка (скасавана ў 2016 г.) | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | — |
Агулам | 2942 | 2792 | 2762 | 2679 | 2623 | 2043 |
Станам на 2016 год, старшыня сельсавета — Анатоль Юр’евіч Пруднікаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.