Краснае (Мсціслаўскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кра́снае[1] (трансліт.: Krasnaje, руск.: Красное) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.
Вёска
Краснае
| ||||||||||||||||||
За 27 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, 68 км ад Магілёва, 7 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша-Сураж. Рэльеф раўнінны. На поўначы цячэ р. Чорная Натапа (прыток Сажа). Транспартныя сувязі па шашы Мсціслаў-Магілёў, якая праходзіць паблізу вёскі.
Вядома з 1499 года як «двор» князя Жаслаўскага. У 1523 г. — сяло, дзейнічала царква. У 16-17 ст. дзяржаўная ўласнасць. У 1573 г. — 10 гаспадарак. У 1588 г. у Мсціслаўскай воласці. У вайну 1654—1667 гадоў спустошана. У 1816 г. — 6 двароў, 28 жыхароў, уласнасць памешчыка ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерні.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. у складзе БССР. У 1926 г. — 6 двароў, 35 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Новы шлях», як у 1932 г. аб'ядноўваў 36 гаспадарак з вёсак Краснае і Гарбатаўшчына, меў 329 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС імя Тэльмана, дзейнічала кузня. З 20.02.1938 г. у Магілёўскай вобласці. У Вялікаю Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. вёска была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1990 г. — 69 гаспадарак, 157 жыхароў, у складзе калгаса «XXVI-ы з'езд КПСС»[2] (цэнтр — в. Усполле). У 2007 г. вёска далучана да Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння». Ёсць магазін.
Планіровачна складаецца з 2 вуліц. Ад галоўнай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, адыходзіць на паўднёвы захад просталінейная кароткая вуліца. На паўночным захадзе адасоблена праходзіць паралельная вуліца. Забудавана двухбакова, шчыльна, індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Гаспадарчы сектар — на паўночным захадзе, на тэрыторыі былой сядзібы. Захаваліся рэшткі старога парку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.