Remove ads
вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пятры́гі[1] (трансліт.: Piatryhi, руск.: Петрыги) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.
Вёска
Пятрыгі
|
Размешчана за 35 км на паўночны захад ад Мсціслава, 70 км ад Магілёва, 15 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша-Сураж, на рацэ Волчас (прыток р. Сож).
Рэльеф раўнінны, на паўднёвым захадзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і потым шашы Мсціслаў-Магілёў.
Згадваецца ў 1642 годзе як вёска Пятрыжычы і ў 1669 годзе[2] ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[3]. У 1858 годзе ў Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўская губерні. У канцы XIX ст. частка жыхароў апроч земляробства займалася бандарным промыслам. У 1909 г. побач з вёскай была яшчэ адна аднайменная вёска і фальварак Насаленскай.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1920-я гады абедзве вёскі Пятрыгі аб’яднаны. У 1931 г. арганізаваны калгас, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 43 гаспадаркі, меў 501 га ворыва, абслугоўвала яго Ходасаўская МТС імя Тэльмана. Працавала кузня па рамонце сельгасінвентару.
У Вялікую Айчынную вайну ад 14 ліпеня 1941 г. да 30 верасня 1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1999 г. у складзе саўгаса «Забалацце».
Да 18 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Доўгавіцкага сельсавета[4], да 22 лютага 2012 года — у склад Забалацкага сельсавета[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.