From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́сненскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1931 гадах. Цэнтр — вёска Расна.
Расненскі раён | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у |
Калінінская акруга Аршанская акруга |
Адміністрацыйны цэнтр | Расна |
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 |
Дата скасавання | 8 ліпеня 1931 |
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Расна. 20 жніўня 1924 года падзелены на 9 сельсаветаў: Дзеднеўскі, Доўгавіцкі, Забалацкі, Затонскі, Кашанскі, Пячкавіцкі (Пячкаўскі), Пячонкаўскі, Расненскі (Раснянскі) і Чыгрынаўскі. 21 жніўня 1925 года Затонскі сельсавет перайменаваны ў Робцаўскі, Кашанскі сельсавет — у Шыркаўскі, Чыгрынаўскі сельсавет — у Асінаўскі. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Аршанскай акругі. У 1928 годзе ўтвораны Баброўскі і Малькаўскі сельсаветы. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года скасаваны: Баброўскі, Доўгавіцкі, Забалацкі, Малькаўскі, Пячкавіцкі (Пячкаўскі), Расненскі (Раснянскі), Шыркаўскі сельсаветы перададзены ў склад Мсціслаўскага раёна; Пячонкаўскі сельсавет — у склад Горацкага раёна; Асінаўскі, Дзеднеўскі і Робцаўскі сельсаветы — у склад Чавускага раёна[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.